Прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі быў забіты ў Даласе 22 лістапада 1963 году.
Гэты дзень пачаўся дажджом у тэхаскіх гарадах Форт-Ўорт і Далас, але неўзабаве зьмяніўся яркім сонцам, калі натоўпы прыхільнікаў выйшлі вітаць свайго прэзыдэнта. Паглядзіце на фатаграфіі таго дня, які пачаўся ў атмасфэры радасьці і надзеі, а скончыўся трагедыяй.
26 кастрычніка 2017 году Нацыянальнае ўпраўленьне архівамі і дакумэнтацыяй ЗША рассакрэціць тысячы дакумэнтаў, зьвязаных з забойствам Кенэдзі. Прыблізна 3 тысячы зь іх ніколі раней не былі прадстаўленыя грамадзкасьці, а больш чым 30 тысяч публікаваліся толькі часткова.