Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 28 кастрычніка — 3 лістапада.
Стоп-кадры тыдня: Дзень Усіх Сьвятых (і Памерлых), гадзіньнік у агні, Айнштайн у Менску
1
Дзень Усіх Сьвятых на хрысьціянскіх могілках у Карачы, Пакістан.
2
Фэстываль танца ў Калі, Калюмбія.
3
Уладзімір Пуцін і Патрыярх Кірыл падчас адкрыцьця Сьцяны Смутку ў Маскве, помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
4
Шэсьце ў Дзень Памерлых у горадзе Танакатэпэке ў Сальвадоры.
5
Збор кветак шафрану ў Аўганістане.
6
Рытуал у будыйскім храме ў Катманду, Нэпал.
7
Каскадэрка Вікторыя Калесьнікава выпрабоўвае трывучасьць новага гадзіньніка, які мае ўвайсьці ў баявы рыштунак расейскай арміі.
8
Хлапчук-уцякач ласуецца марозівам у Кабуле.
9
Бэрлін, 29 кастрычніка — тут прайшоў ураган Герварт.
10
Насьценны жывапіс у Менску — Альбэрт Айнштайн.