Тысячы людзей сабраліся 14 сакавіка ў цэнтры Прагі, каб пратэставаць супраць дзеяньняў чэскага ўраду і прэзыдэнта Мілаша Зэмана. Пратэстоўцы скандуюць лёзунгі ў падтрымку чэскай тэлевізіі і свабоды слова. Шмат хто зь іх прыйшоў з Вацлаўскай плошчы да прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі, дзе ідзе сьвяткаваньне пасьля інаўгурацыі Зэмана.
У сваёй інаўгурацыйнай прамове 14 сакавіка. Зэман, які заступіў на другі прэзыдэнцкі тэрмін, абрынуўся на грамадзкую тэлевізію і на некаторыя прыватныя мэдыі.
Прэзыдэнтам Чэхіі зноў стаў «сябра Пуціна» Мілаш Зэман