Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня: Пуцін і моладзь, палёт Трампавай кепкі, раны Ўсходняй Гуты

1
Грузавік на фоне мячэці Бадшагі ў Лагоры, Пакістан (Reuters/Caren Firouz)

2
Дзеці гуляюць каля дома на гары над Кабулам, Афганістан (Reuters/Mohammad Ismail)

3
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін выступае на маладзёвым форуме ў Маскве 15 сакавіка (AFP/Alexey Druzhin)

4
Чалавек з сабакам на апазыцыйным мітынгу ў Будапэшце (AP/Tibor Illyes)

5
Дзіця сьпіць у чамадане ў вёсцы Бэйт Саўа (Усходняя Гута, Сырыя). Каля 20 тысячаў цывільных жыхароў мусілі пакінуць сырыйскі горад Хамурыя ў кантраляваным паўстанцамі раёне Ўсходняя Гута (Reuters/Omar Sanadiki)

6
Выстаўленыя перад Капітоліем у Вашынгтоне каля 7000 параў дзіцячага абутку ў памяць пра дзяцей, забітых у стралянінах у ЗША за апошнія пяць гадоў(epa-EFE/Michael Reynolds)

7
Паранены сырыец чакае доктара ў імправізаваным шпіталі падчас налётаў урадавай авіяцыі на паўстанцкую зону ва Ўсходняй Гуце пад Дамаскам (AFP/Amer Almohibany)

8
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паднімае фуражку салдата ганаровай варты падчас сустрэчы на лётнішчы з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам перад яго візытам у Кіеў (AP/Efrem Lukatsky)

9
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп кідае кепку у натоўп падчас выступу на базе марской пяхоты ў Сан Дыега, Каліфорнія, 13 сакавіка (Reuters/Kevin Lemarque)

10
Прыбіральня ў доме каля мясцовасьці Дэраа, Сырыя (Reuters/Alaa al-Faqir)

11
Дэманстрацыя пратэсту юдэяў-ультраартадоксаў супраць прызыву ў армію ў Бнэй Браку каля Тэль Авіву (AFP/Ahmad Gharabli)

12
Дзеці ў чарзе па бясплатную ежу ў Пэшавары, Пакістан (Reuters/ Fayaz Aziz)

13
На аўтобусным прыпынку ў Сэвастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме (AFP)

14
Маладая пара фатаграфуецца сярод руінаў старажытнага гораду Пэрге ў турэцкай правінцыі Анталья (AP/Burhan Ozbilici)

15
Прышчэпка ад поліяміэліту ў навакольлях Джалалабаду, Афганістан (AFP/Noorullah Shirzada)