Завяршаецца 2024 год. Беларусь сёлета не жыла спортам нават у час летніх Алімпійскіх гульняў, што прайшлі ў Парыжы. Аднак за гэтыя 12 месяцаў усё адно адбылося нямала адметных падзей, якія сталі гістарычнымі. Свабода ўзялася пералічыць іх.
Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.
Пра што сьведчыць зьмяншэньне колькасьці палітвязьняў, зафіксаванае праваабарончай супольнасьцю? Якія новыя формы рэпрэсіяў сталі больш распаўсюджанымі ў 2024 годзе? Ці зьменшыцца рэпрэсіўны ціск у 2025 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?
На працягу 2024 году любыя праблемы ў краіне кіроўная эліта разглядала з гледзішча бясьпекі рэжыму. Аляксандар Лукашэнка паўсюль бачыў пагрозы для ўласнай улады.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
2024 год стаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў пэўным сэнсе пераломным, бо даў багата падстаў для рэфлексій, пераацэнак таго, у якім пункце палітычнага і гістарычнага працэсу знаходзяцца Беларусь і прыхільнікі перамен.
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца „Слова году“. Сёлета гэта ІНКАМУНІКАДА.