Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі хапаюць у цемры. Людзі скандуюць: «Фашысты!»


На вуліцы Савецкай выключылі асьвятленьне. Яна перакрытая ад унівэрмагу «Гомель» да плошчы Леніна. Затрыманьні працягваюцца.

Людзей на вуліцы Савецкай прыкладна паўтысячы, яны ходзяць па адрэзку ад цырку да плошчы Паўстаньня. На самой плошчы Леніна каля сотні чалавек, іх абкружылі міліцыянтаў, якіх у паўтара раза больш.

Затрыманы карэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Мікола Міцкевіч, ён у Цэнтральным РАУС. Міліцыя спыніла нейкі аўтамабіль, людзі скандавалі: «Адпускай!», пачаліся затрыманьні, і карэспандэнта схапілі разам з астатнімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG