Падзеі ў вайне ва Украіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і «замарозкай». Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Знакамітага беларускага дырыжора Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру праз падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыжор працуе ў Кішынэўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыжора? Сёньня ён госьць на Свабодзе.
Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.
Павал Лібер у 2020 годзе стаў адным са стваральнікаў плятформы «Голас», якая займалася альтэрнатыўным падлікам галасоў. Цяпер стварае плятформу «Новая Беларусь». Свабода паразмаўляла з Паўлам Ліберам пра плятформу, пашпарты, у якім стане цяпер «Голас» і ці зьменіцца ўсё пасьля сыходу Лукашэнкі.
Лукашэнка вярнуў правіла двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, па 5 год кожны, і зацьвердзіў гарантыі для былых прэзыдэнтаў Беларусі. Што гэта: падрыхтоўка да транзыту ўлады ці пыл у вочы і зацягваньне часу? Абмяркоўваем разам з доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Пра тое, хто зь беларускіх вернікаў можа апынуцца па-за законам, разважаюць тэалягіня Натальля Васілевіч і пратэстанцкі пастар, колішні кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук.
Адключэньне YouTube у Беларусі ў навагоднюю ноч – рэпэтыцыя поўнага адключэньня гэтага відэахостынгу? Чаму YouTube дагэтуль не адключылі ў Расеі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі ІТ-экспэрт Аляксандар Ісаўнін.
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год – на другім, а сёлета на першым. Чаму п’юць беларусы і як з гэтым змагацца? Гэтыя пытаньні Дзьмітры Гурневіч задае культуролягу Максіму Жбанкову і гісторыку Ягору Сурскаму.
У чым за год Беларусь стала больш залежнай ад Расеі? Якія перасьцярогі 2022 году ня спраўдзіліся і чаму? Якімі будуць палітычныя наступствы парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і прэзыдэнцкіх у Расеі ў 2024 годзе? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі.
Ці можна верыць апытаньням грамадзкай думкі ў Беларусі? Што зьмянілася ў масавай сьвядомасьці беларусаў за 2023 год? Чаму погляды беларускай вёскі і гораду такія адрозныя? Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Алег Алампіеў.
Кім лічылі сябе палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях? Ці праўда, што шляхта на беларускіх землях ужо XVIІ – XVIІІ стагодзьдзях пачала лічыць сябе літоўцамі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Звальненьні і пасадкі лекараў, ад’езд мэдыкаў, праца ва ўмовах закрытай краіны, разбурэньне прыватнага сэктару мэдыцыны, палітрукі ў шпіталях. Падсумоўваем вынікі 2023 году ў мэдыцыне. Суразмоўцы Ганны Соўсь – Станіслаў Салавей і Лідзія Тарасенка.
Як працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмакратычныя сілы Беларусі афіцыйна? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод.
Якім быў 2023 год для Беларусі паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адказвае на пытаньні Ганны Соўсь.
Былы бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер, адзін са стваральнікаў палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у размове з Ганнай Соўсь тлумачыць, чаму вырашыў абірацца ў Каардынацыйную Раду.
Лукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць з Ганнай Соўсь Аліса Рыжычэнка і Вольга Карач.
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай ВКЛ? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях? Мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Адкуль бярэцца напружанасьць у адносінах паміж беларусамі і літоўцамі? Ці ёсьць яна ўвогуле і ці ёсьць да яе падставы? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” разважаюць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс і прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
У сакавіку наступнага году павінны адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду. Навошта? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Ганнай Краўчанкай і Паўлам Вусавым.
Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасаваньня. Грамадзкая арганізацыя «Сумленныя людзі» агучыла днямі сваю прапанову і сьцьвярджае, што яе эфэктыўнасьць большая, чым проста няўдзел. У этэры «Свабоды Premium» пра гэтую прапанову расказвае Алена Жываглод.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
Дональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. Якой была палітыка ўраду Маравецкага адносна Беларусі? І што чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» з расейскім выданьнем «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч.
Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на гэтую палітыку робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у ЗША. Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.
У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай магістаралі. У ФСБ сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з Андрэем Астаповічам.
Чаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House распавядае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня.
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі ВКЛ? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе? Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. У ЗША знаходзіцца дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская. Пра тое, што можа вынікаць з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг Вадзім Мажэйка.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
Пахваліцца «зялёнай атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце па зьмене клімату ў Дубаі? Пра гэта разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву, а польскія ўлады маглі выкарыстаць беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пагутарылі са Зьбігневам Парафяновічам аўтарам кнігі «Польшча на вайне».
Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністар замежных справаў Літвы (2012–2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік Руху “За Свабоду”, кіраўнік фракцыі КР “Грамадзянскае дзеяньне” Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць “Свабоды Premium”.
Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Cпрачаюцца Ўладзімір Фясенка і Павал Сьлюнькін.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ельскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі.
Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. А паводле іншага законапраекту, фізычныя і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан.
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме БНР. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Сярод іх – журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Дзьмітры Гурневіч з Аляксандрам Шлыкам і Вадзімам Мажэйкам.
Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, а Анатоль Котаў разважае ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтар назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. Пра рэпрэсаваную літаратуру гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча Аляксандрам Лукашуком.
Загрузіць яшчэ