Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
Пахваліцца «зялёнай атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце па зьмене клімату ў Дубаі? Пра гэта разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву, а польскія ўлады маглі выкарыстаць беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пагутарылі са Зьбігневам Парафяновічам аўтарам кнігі «Польшча на вайне».
Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністар замежных справаў Літвы (2012–2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік Руху “За Свабоду”, кіраўнік фракцыі КР “Грамадзянскае дзеяньне” Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць “Свабоды Premium”.
Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Cпрачаюцца Ўладзімір Фясенка і Павал Сьлюнькін.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ельскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі.
Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. А паводле іншага законапраекту, фізычныя і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан.
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме БНР. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Сярод іх – журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Дзьмітры Гурневіч з Аляксандрам Шлыкам і Вадзімам Мажэйкам.
Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, а Анатоль Котаў разважае ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтар назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. Пра рэпрэсаваную літаратуру гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча Аляксандрам Лукашуком.
Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»? Гаворым з гісторыкам, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні і хоча спагнаць мільярд эўра. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў аб’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку затрымалі, з дому забралі ўсю тэхніку. Паводле Філіпенкі, сілавікі раней прыходзілі да бацькі і казалі, што сыну «трэба заткнуцца».
Марыя Колесава-Гудзіліна, беларуская адвакаткаа, якая на свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
Чым важная рэзалюцыя Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўскага дасягнула візытам у Бэрлін і што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу? Гавораць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
Якія рэгіёны існавалі ў ВКЛ у XVII стагодзьдзі? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў? Гаворым з гісторыкам, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны. Пра фільм і праблемы ў мэдыцыне размаўляем з былой палітзьняволенай, праваабаронцай, рэжысэркай фільму Тацянай Гацурай-Яворскай і адной зь гераіняў фільма – доктаркай Маяй Церакулавай.
Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскамі нумарамі. Пасьля візыту ў Рыгу беларускіх дэмакратычных палітыкаў, Сэйм Латвіі выключыў згадку аб грамадзянах Беларусі з праекта закона аб дарожным руху.
Гэтае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову смешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як яны добра ўмеюць.
Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць паставак зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? Гутарым зь літоўскім гісторыкам, прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдасам Бумблаўскасам.
Антысэміцкія пратэсты ў Дагестане, праявы антысэмітызму на фоне вайны Ізраілю з ХАМАС, небясьпеку пагромаў у Беларусі і ролю прапаганды ва ўсім гэтым абмяркоўваем з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам і палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
У гэтую нядзелю як найменей у 12 краінах сьвету пройдуць імпрэзы да «Ночы паэтаў» — адной з самых трагічных датаў беларускай гісторыі. У 1937 за адну ноч расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Пра паралелі з сучаснай Беларусьсю кажа паэт, сябра рады Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч.
Аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Ён параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў.
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? І ці магчыма паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас.
Як блізкія да Лукашэнкі бізнэсоўцы абыходзяць эўрапейскія санкцыі і як працуе ў Беларусі «карупцыйная рэнта». Расказвае кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчынаў? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Гутарка з дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай, доктаркай філялягічных навук, кандыдаткай філязофскіх навук.
На каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Фільм «На другом берегу», зьняты «Беларусьфільмам» пра падзеі 1925 году, разьбіраем з кінааглядальнікам Тарасам Тарналіцкім і журналістам Свабоды Дзьмітрыем Гурневічам.
У Беларусі мяняюцца правілы для ваеннаабавязаных. Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» абмяркоўваем з экспэртам у нацыянальнай бясьпецы і палітолягам Аляксандрам Казаком і юрыстам Міхаілам Кірылюком.
Жыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым.
Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай расейскаму выданьню «Новая газета. Европа» выклікала скандал сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Іх абурылі словы пра імпэрскасьць расейцаў, іх адрозьненьне ад беларусаў і іншую, чым беларусаў, віну за поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? Як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі? Гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам
Пракурор патрабуе сьмяротную кару бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьць цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій? Гаворым з былым палітзьняволеным Леанідам Судаленкам.
Абмеркавалі з кіраўніком «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», прадстаўніком Аб’яднага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам вынікі выбарчай кампаніі ў Польшчы, а таксама дыпляматычныя стасункі ўладаў Беларусі з Палестынскай Аўтаноміяй і краінамі, якія падтрымліваюць ХАМАС.
Рэжым у Беларусі дагэтуль маўчыць пра вайну ХАМАСу супраць Ізраіля. Што прымушае Лукашэнку і ягоных паплечнікаў, якія штодня камэнтуюць усё, што заўгодна, маўчаць пра галоўную тэму апошніх дзён у сьвеце? І чаму хамасаўцы дагэтуль не прызнаныя ў Беларусі тэрарыстамі.
11 кастрычніка за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі» пачалі зноў судзіць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Пра тое, як палітвязьням працягваюць тэрміны зьняволеньня па новых абвінавачаньнях, расказала былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская.
У Беларусі ўводзяць зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Згодна з папраўкамі, ліквідаваць цэрквы і рэлігійныя грамады ў Беларусі стане прасьцей. Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” расказвае тэалягіня Натальля Васілевіч.
У нядзелю ў Польшчы адбудуцца парлямэнцкія выбары. За месца ў польскім Сэйме змагаецца і грамадзянка Беларусі Яна Шостак, у якой акрамя беларускага ёсьць яшчэ і польскі пашпарт. Зь якой праграмай беларуска ідзе на выбары і ці мае шанец трапіць у парлямэнт? Яна Шостак – госьця эфіру “Свабоды Premium”
Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю і рэпрэсіі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету? Гутарым з Паўлам Церашковічам.
Якія палітычныя і ваенныя мэты мае Ізраіль у навязанай яму вайне? Як у Ізраілі ацэньваюць пазыцыю Беларусі адносна гэтай вайны? Ці датычная да яе Расея? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ізраільскі палітоляг і дыплямат, у мінулым першы сакратар амбасады Ізраіля ў Маскве Міхаіл Пеліверт
Загрузіць яшчэ