Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — украінскі палітоляг, кандыдат палітычных навук, дацэнт Яўген Магда. Ён тлумачыць, як ва Ўкраіне ставяцца да вучэньняў «Захад-2017», чаму многія ўкраінцы любяць Аляксандра Лукашэнку і ці вераць ягоным заявам, што зь беларускай зямлі ніколі не адбудзецца агрэсіі ў бок Украіны.