Гэтую гісторыю найлепш бы мог расказаць Фёдар Дастаеўскі, калі б ён дажыў да пачатку ХХІ стагодзьдзя. Яна і ён, сучасныя «прыніжаныя і абражаныя», людзі, якіх жыцьцё выштурхнула за ўсе магчымыя межы. Яны жывуць у пазычаным жытле, пакуль гаспадары ня выйдуць з турмы. Бяз газу, без вады, бяз працы. Яны ня маюць нічога апрача наіўных вершаў, ката і саміх сябе.