11 ліпеня ў сталіцы Літвы беларусы правялі вечар памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна, які роўна год таму, 11 ліпеня 2023 году, загінуў у гарадзенскай турме. Імпрэза прайшла ў віленскай творчай прасторы «Кропка».
У Варшаве з аншлягам прайшла прэм’ера спэктакля паводле «Зэкамэрона» Максіма Знака. Са 100 апавяданьняў палітвязьня «Купалаўцы» выбралі два дзясяткі самых аптымістычных.
Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні.
Пагаварылі з гомельскай прадпрымальніцай, у якой у 2020-м «адціснулі» буйны сямейны бізнэс, і даведаліся сакрэты самых смачных дранікаў.
Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) падвяла вынікі другога конкурсу Free Belarus Business Award. Назвалі пераможцаў у пяці намінацыях.
У Варшаве адкрылася выстава, прысьвечаная беларускім жанчынам. Даведаліся ў мастачкі Ганны Каран, як прыйшла ідэя праекту, як праходзіла праца над творамі і якія далейшыя пляны.
Пра тое, як восем супрацоўнікаў невялікага мясцовага выданьня амаль год асьвятляюць пратэсты жыхароў сямі розных раёнаў Беларусі.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага могуць зьнесьці да 1 чэрвеня. Нягледзячы на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну, яму дагэтуль ня выдзелілі для пабудовы дома ўчастак узамен таго, які аднялі.
21-гадовага Міхаіла Беркаса пакаралі месяцам арышту за пратэставыя надпісы ў Воршы. Мы пагаварылі з былым палітвязьнем пасьля таго, як ён адбыў пакараньне.
Гісторыі і рэакцыі пацярпелых, камэнтары псыхатэрапэўтаў з карысным лайфхакам і ацэнка праваабаронцы.
На Магілёўскай ратушы тыдзень як стаў гадзіньнік, бо некаму завесьці. З Музэю гісторыі Магілёва, які месьціцца ў ёй, на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара Аляксея Бацюкова сышоў 56-гадовы дазорца гадзіньніка Генадзь Галоўчык.
Лекараў Пінскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Юлію і Вячаслава звольнілі пасьля ўдзелу ў нацыянальным страйку 26 кастрычніка 2020 году. З прычыны ціску праваахоўных органаў яны пакінулі краіну. Сямейная пара расказала Свабодзе, як зьмянілася іх жыцьцё пасьля пачатку выбарчай кампаніі.
5 лютага суд пакараў калёніяй на два гады 21-гадовага Дзьмітрыя Гопту. Нягледзячы на разумовую адсталасьць, яго прызналі вінаватым у масавых беспарадках і гвалце над міліцыяй, хоць ніхто не пацярпеў. Свабода пагаварыла з маці асуджанага, якая 16 лютага ўпершыню была на спатканьні з сынам.
Заснавальнік Ahau Software Антон Навіцкі лічыць, што ёсьць усе падставы для пашырэньня прысутнасьці землякоў на архіпэлягу.
«На „Марш вызваленьня палітвязьняў“ ён пайшоў паводле сваіх унутраных перакананьняў, таму што лічыць, што людзей несправядліва, незаконна кідаюць у турмы», — кажа маці 21-гадовага палітвязьня Ігара Пражэньнікава.
30 гадоў таму ў маленькім Адэльску, што на мяжы з Польшчай, назвалі вуліцу імем свайго земляка, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Дагэтуль падзел на сваіх і чужых тут выразны. Як жыве мястэчка пасьля выгнаньня і вяртаньня экс-галавы беларускіх каталікоў, — у нашым рэпартажы.
У Бабруйску чатыры гады дабрачынная ўстанова «Справядлівая дапамога» падтрымлівае людзей, якія апынуліся ў нядолі. Яна раздае бадзягам, пэнсіянэрам і былым асуджаным ежу і адзеньне. У арганізацыі кажуць, што абяздоленых год ад году становіцца болей, а ахвотных дапамагаць ім меней.
22 верасьня новы старшыня горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік прыехаў у драматычны тэатар, каб сустрэцца з акторамі. Перад гэтым дваіх з тэатральнага калектыву затрымалі на маршы пратэсту, іншыя не дайгралі спэктакль да канца. Адну дзяўчыну з таго спэктакля дырэктар звольніў.
Сотні артадаксальных юдэяў — хасідаў, якія ехалі ва ўкраінскі горад Умань сьвяткаваць Новы год, застаюцца на нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус.
Як прайшоў адзін дзень датэрміновага галасаваньня ў інтэрнаце «Гродна Азот» — у гэтым рэпартажы.
Дзьмітрыеў у часе перадвыбарчай паездкі ў Горадню заявіў, што яму больш цікавая ўнутраная палітыка на пасадзе прэм’ер-міністра. У ролі прэзыдэнта ў выпадку правядзеньня новых выбараў ён бачыць сваю паплечніцу Тацяну Караткевіч.
Як кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў грыз свойскія агуркі ды агітаваў за Чэрачня і Ціханоўскую — у рэпартажы з наваградзкага рынку.
«Бабы ідуць у прэзыдэнты. Што ты, баба, зробіш? Табе палітыка патрэбна? Баба, нараджай дзяцей, гадуй дзяцей! Я супраць бабаў».
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», да 20:30 цераз кантрольныя пункты прайшлі ня менш за 63 тысячы чалавек.
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў сустрэўся з жыхарамі Бялынічаў і Быхава. Гэта была першая паездка апазыцыйнага палітыка ў глыбінку Магілёўшчыны. Як выглядала ягоная агітацыя ў райцэнтрах — у рэпартажы Свабоды.
Суседзі сям’і кандыдаткі ў прэзыдэнты расказалі Свабодзе, якой Ціханоўская была ў дзяцінстве і што яны думаюць пра яе магчымае прэзыдэнцтва.
Жыхар райцэнтру Бялынічы на Магілёўшчыне Ігар Зубрыновіч больш як год жыве пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Пры горадзенскім дзіцячым госьпісе адкрыўся паліятыўны цэнтар.
Выстава мастака і фатографа Андрэя Анро «Маўчаньне кажа пра многае» адкрылася ў горадзенскім бары з выставачнай заляй «Трэцяе месца» 14 ліпеня.
Перад пачаткам «Славянскага базару» Віцебск старанна прыбіраюць.
Гісторыя пра тое, як малады чалавек вярнуўся зь Менску на сваю радзіму, у мястэчка Крэва Смаргонскага раёну, і спрабуе ажывіць яе незвычайнымі праектамі і імпрэзамі.
У Менску прайшоў Паказ этычнай моды (Ethical Fashion Show). Усе дызайнэры атрымалі магчымасьць зрабіць паказ бясплатна за кошт фундатараў. Паказ быў прымеркаваны да сьвята Купальля.
«Раніцай абвясьцілі збор сродкаў, да абеду паступілі першыя грошы, а ўвечары MolaMola заблякавалі», — рамесьнік Сяргей Бандарэнка расказвае, як атака сілавікоў на «Белгазпрамбанк» прыпыніла будоўлю ягонага замка.
У Горадні сьвяткаваньне 3 ліпеня было нешматлюдным. Толькі на салют прыйшлі паглядзець каля тысячы чалавек.
Месяц таму ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне ўвялі абавязковы масачны рэжым. Свабода даведалася, як зьмянілася эпідэміялягічнае становішча ў 10-тысячным райцэнтры, які рыхтуюць да сьвяткаваньня Дня пісьменства.
Відэа з разгонам ганцавіцкага пратэсту пабачылі па ўсёй Беларусі. Свабода зьезьдзіла ў палескае мястэчка і даведалася на месцы, што там адбываецца пасьля гэтага.
Што адбываецца ў Браслаўскім раёне, дзе за месяц колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам вырасла больш чым утрая — у рэпартажы Свабоды.
«Лукашэнка баіцца зь неверагоднай сілай. Страх такі, што ніякай бравадай не схаваеш. Агрэсіўнасьць, хамства, трызьненьне нездаровага чалавека. І тыя, хто проціпастаўляе сябе гэтай машыне — адладжанай, злоснай і бязьлітаснай — мяне захапляюць».
У Нёмане і ягоным прытоку Котры ў ваколіцах Горадні рыбакі натыкаюцца на тысячы мёртвых рыбаў. Мясцовыя прыгадваюць, што падобнае апошні раз здаралася больш за 30 гадоў таму. Афіцыйная вэрсія — сьпёка. Але гарадзенцы ў яе ня вераць.
Незалежнасьць ад зьнешняга сьвету — галоўнае, да чаго імкнуўся Аляксандар, пераяжджаючы зь сям’ёй з гораду ў вёску. Сёлетні карантын істотна не паўплываў на ягонае жыцьцё і пацьвердзіў правільнасьць выбару, а коні дапамаглі справіцца з трывожнымі думкамі.
Кветкі, прысмакі, візыты суседзяў, тэлефанаваньні з Амэрыкі і тысячы камэнтароў у сеціве — знаёмыя і незнаёмыя беларусы сталі на бок пэнсіянэркі Галіны Андрэйчык з Горадні, якую ўлады пачалі шальмаваць пасьля ейных словаў у стрыме Сяргея Ціханоўскага.
«Бабарыку прэм’ер-міністрам возьмеце?»
Свабода наведала родны горад чыноўніка і сустрэлася зь людзьмі, якія памятаюць ягоную сям’ю.
Мастачка Ўлада вярнулася з-за мяжы ў родны горад падчас пандэміі. Кожны дзень яна прыходзіць у стары раён Горадні і малюе драўляныя дамы.
Свабода два дні правяла ў РНПЦ трансфузіялёгіі і паразмаўляла з тымі, хто прыйшоў здаваць плязму.
Каранавірус нібыта выявілі ў пэрсаналу Копыскай участковай лякарні, у якой у 1954 годзе нарадзіўся Аляксандар Лукашэнка. Аб праблемах установы Свабодзе расказалі жыхары мястэчка Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Галоўнага доктара лякарні шпіталізавалі з пнэўманіяй.
Дызайнэрка адкладае працу на ноч, каб удзень шыць камбінэзоны. Кіроўцы скідваюцца на рэсьпіратары і бахілы для «хуткай». Студэнтка паміж парамі і працай робіць з адходаў дыванок для дэзынфэкцыі.
Сьвецкіх людзей не пускаюць на богаслужбы ў манастыр Нараджэньня Багародзіцы ў Горадні. Лекары «хуткай» у ахоўным рыштунку прыяжджалі ў манастыр 29 красавіка. Свабода спрабавала разабрацца, што адбываецца ў праваслаўных манашак.
«Витебский трактир» адным зь першых у горадзе пачаў бясплатна карміць мэдыкаў. Прадуктамі і грашыма ініцыятыву падтрымліваюць пастаўнікі, буйныя гандлёвыя сеткі і проста гараджане.
Толькі раз на год можна законна наведаць могілкі ў чарнобыльскай зоне. Звычайна ў дні Радаўніцы зона ажывае. Сёньня тут надзіва ціха. Такой пабачылі Радаўніцу ў чарнобыльскай зоне Веткаўскага раёну карэспандэнты Свабоды.
Загрузіць яшчэ