Нязьменнасьць часу, нетурыстычнасьць, невізуальнасьць, няяркасьць — так Міхал Анемпадыстаў, фатограф, дызайнэр, паэт і публіцыст, апісвае менскі раён Асмалоўку, дзе ён вырас. Ён упэўнены, што Асмалоўка не прываблівае і ня будзе прываблівасьць турыстаў. Гэта месца выключна для мясцовых. Акурат таму яно і павінна захавацца.