Расейскі гісторык Андрэй Зубаў лічыць беларускую мірную рэвалюцыю ўнікальнай і перакананы, што Расея ня мае рэсурсаў паўтараць у Беларусі ўкраінскі сцэнар.
2 лістапада людзі пэнсійнага веку выйшлі ў цэнтры Менску на штопанядзелкавы пратэст. Ад Чырвонага касьцёла яны пайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Сёньня да пэнсіянэраў далучыліся мэдыкі. Міліцыя не перашкаджае маршу.
29 кастрычніка шматдзетны бацька Андрэй Асіпенка прыйшоў да гімназіі № 4 з плякатам «Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі». У гімназіі вучыцца трое з чатырох яго дзяцей. На вачах у сына Андрэя і затрымалі і ўжо этапавалі ў Жодзіна, дзе ён будзе адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Матэрыялы журналістаў беларускай Свабоды перамаглі ў конкурсе «Найлепшае ад Радыё Свабода» ў дзьвюх катэгорыях. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў РС за верасень 2020 году.
У Менску 31 кастрычніка прайшлі традыцыйныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Каля Чырвонага касьцёла зьбіраюцца людзі з інваліднасьцю, а каля «Фрунзенскай» станцыі — жанчыны. У Горадні людзі сабраліся на марш у падтрымку страйкоўцаў «Азоту».
Чаму Юрыя Караева зьнялі з пасады кіраўніка МУС? У чым палягаюць функцыі памочнікаў прэзыдэнта ў абласьцях? Чаму Іван Кубракоў заняў пасаду міністра, пераскочыўшы празь некалькі службовых прыступак?
Каля менскай гімназіі № 4 прайшоў сход бацькоў, якія запатрабавалі ад дырэктара тлумачэньняў, чаму ў гімназію выклікаюць міліцыю, якая палохае дзяцей.
Са сталічнага мэдунівэрсытэту выключылі 22 студэнты. Стараста патоку пэдыятрычнага факультэта БДМУ ня можа стрымаць сьлёз: «Адлічылі самых лепшых — двух старастаў груп, якія ня толькі добра вучацца, але і працуюць у дзіцячых шпіталях». Свабода пагаварыла з адлічанымі студэнтамі-мэдыкамі.
Арганізатары Сусьветнага кангрэсу беларусаў Арцём Лядоўскі з Аўстраліі і Сяргей Мазгавы з Канады і сакратар супольнасьці свабодных дыяспараў «Беларусы замежжа» Аляксей Ерахавец зь Літвы расказваюць пра галоўных выступоўцаў, мэты і адметнасьць Кангрэсу, які мае адбыцца 31 кастрычніка ў рэжыме онлайн.
Гарадзенцы ўшанавалі памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсій. Увечары 29 кастрычніка ў Цэнтры гарадзкога жыцьця артысты паказалі, як маглі выглядаць суды над беларускімі паэтамі ў 1937 годзе.
Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць беларускія чэмпіёнкі.
Як назваць шматтысячнае рушэньне людзей на вуліцах нашых гарадоў? Натоўп, тлум? Ці грамадá, народ? Выбар слова залежыць ад павагі да людзей і матываў іхнага выхаду.
Сьпявак, паэт, кампазытар, вядоўца, лідэр гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч расказвае пра свае беларускія карані, як ён вучыўся сьпяваць па-беларуску, згадвае ліст, які напісаў Лукашэнку, параўноўвае беларускі і расейскі АМАП і разважае, чым беларусы розьняцца ад расейцаў.
Пасьля таго як улады прызналі адзін з буйных Telegram-каналаў «экстрэмісцкім», многія карыстальнікі пачалі казаць пра магчымае блякаваньне сэрвісу. Разьбіраемся, ці гэта магчыма.
Цэнтральны раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле артыкулу 205, частка 1, на Юлію Міхейчык, якая нібыта скрала рацыю ў супрацоўніка міліцыі падчас акцыі пратэсту. Юлія сьцьвярджае, што рацыю падняла зь зямлі.
Фальсыфікацыі на выбарах, а потым гвалт і жорсткасьць беларускіх сілавікоў да мірных пратэстоўцаў абурылі Вячаслава Сікору, і ён выйшаў на вуліцу. Але потым вымушаны быў хавацца і ўрэшце рэшт пакінуць Беларусь.
Адзін з самых папулярных мастакоў Беларусі Сяргей Грыневіч адкрыў выставу манумэнтальных твораў у Горадні «Восьмы рэгіён». Яна расказвае пра вобласьць, якая існуе толькі ў фантазіях беларусаў.
Жонкі пацярпелых ад гвалту беларусаў, якія разам з мужамі прыехалі ў Чэхію дзеля іх лячэньня і рэабілітацыі, расказваюць пра перажытае.
Пэнсіянэрка Валянціна выйшла на першы марш пэнсіянэраў у Горадні з Канстытуцыяй у руках. Яна расказала, як яе затрымлівалі, як рэагавалі на просьбу выклікаць «хуткую» і пра што яна размаўляла ў міліцыі.
Расейскі блогер, палітык, грамадзкі дзяяч Максім Кац у інтэрвію Свабодзе аналізуе Партызанскі марш у Менску, рэвалюцыю двароў, фармат размовы з Лукашэнкам, тлумачыць, чаму мірным пратэстоўцам не патрэбныя парады звонку, і расказвае, калі ён прыедзе ў Беларусь.
Людзі ня бачаць іхных твараў і ня ведаюць ведамаснай прыналежнасьці. Таму называюць гэтых пэрсанажаў безасабова, паводле колеру формы. Па-расейску пра „брудна-зялёных“ кажуць „оливки“, пра „чорных“ часам — „маслины“. А як сказаць карэктна па-беларуску?
Эвалюцыю вобразу Сьвятланы Ціханоўскай ад траўня, калі яе ўпершыню пабачылі ў ЦВК, да кастрычніка, калі яна сустракаецца на роўных з сусьветнымі лідэрамі, абмяркоўваюць сьпявачка, вакальны іміджмэйкер Марына Шукюрава (Руся) з Кіева і экспэртка ў гісторыі моды Даніела Каляда зь Лёндана.
«Мы хочам выйсьці на вуліцу, каб сказаць „не“ дыктатуры! Сказаць „не“ гвалту, несправядлівасьці і хлусьні. Мы таксама хочам, каб нас пачулі!», — гаворыцца ў анонсе маршу.
32 працаўнікі аб’яднаньня «Беларуськалій» працягваюць страйк, які пачаўся 17 жніўня. Пра гэта паведаміў сябра страйкаму Віталь Дзядзюк.
Былы рэстаратар і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракопʼеў расказвае пра «народны ўльтыматум» Лукашэнку, плян перамогі, тлумачыць сваю ролю ў абʼяднаньні апазыцыйных сіл за мяжой.
„The Doklady“ Акадэміі навук апублікавалі артыкул пра беларуска-расейскае двумоўе. Гэта шчасьце для беларусаў, бо расейская мова самая дакладная і прыгожая, усе іншыя мовы сьвету або невыразныя, або пшэкаюць. Аўтары — кіраўнік і сакратар Акадэміі.
Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, расказвае, як была напісаная песьня «Письмо» аб пратэстах у Беларусі.
Расейскі журналіст і музыказнаўца, аўтар папулярнага youtube-каналу «Хижина дяди Тёма» на ARU TV Арцемiй Троiцкi расказвае, хто ў Расеі падтрымлівае мірны пратэст беларусаў, прагназуе, калі беларусы атрымаюць Нобэлеўскую прэмію міру.
На сустрэчы ў «Амэрыканцы», акрамя Лукашэнкі, прысутнічалі яшчэ 12 чалавек. Апазнаць удалося 11 зь іх.
36-гадовага магілёўца Андрэя Драздова, інваліда 3-й групы з дыягназам «паступовая цяглічная міядыстрафія», аштрафавалі на 270 рублёў за ўдзел 12 жніўня ў пратэставай акцыі. Двое сутак мужчыну трымалі ў ізалятары, а перад тым, як туды адправіць, паводле яго, пабілі ў міліцыі.
Жыхарка Гомля Саша Моладава працуе дырэктаркай юрыдычнай кампаніі. Яе муж Арцём займаецца вонкавай рэклямай. Яны падазраваныя ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Менску і Гомлі.
Чаму МУС РФ уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс крымінальнага вышуку? Як Расея зьбіраецца паглынаць Беларусь? Чаму Масква настойвае на канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі?
Жыхар Дрыбіна (Магілёўская вобласьць) Віктар Фрыцлер апавядае Свабодзе, як ён, пасьпяховы кіраўнік, стаў беспрацоўным пасьля ўдзелу ў пасьлявыбарчых пратэстах.
Пра вынікі сустрэчы Ціханоўскай з Мэркель і пра параўнаньне пратэстаў у Беларусі і Кіргізстане аглядальнік «Настоящего времени» Цімур Алеўскі пагутарыў з Паўлам Латушкам, былым дыпляматам і міністрам культуры, чальцом прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказвае пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, чаму заходнія лідэры захапляюцца Ціханоўскай, як ён стаў часткай каманды, як рыхтуюцца яе міжнародныя сустрэчы.
Беларуская і расейская сьпявачка, заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у размове са Свабодай Анжаліка параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з гвалтам ва ўласнай сям’і; расказвае, як плакала ад шчасьця, калі над Домам ураду залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Яўгена затрымалі ў суботу 26 верасня. За кратамі ён прабыў некалькі дзён, пасьля чаго атрымаў штраф і выйшаў на волю ў Жодзіне.
3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.
Ініцыятыва «Честные люди» прапануе абысьці выбарнікаў на сваім участку, сабраць подпісы тых, хто галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую, і перадаць дакумэнты на праверку ў кампэтэнтныя органы.
Уцёкі аднаго з арганізатараў страйкаму «Беларуськалію», горнага інжынэра Дзьмітрыя Кудзялевіча, з допыту ў КДБ у Салігорску нагадваюць дэтэктыўную гісторыю. Але ён выбраўся зь яе пасьпяхова — пасьпеў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі і зьехаць спачатку ва Ўкраіну, а потым у Польшчу.
«Палітыка гвалту абсалютна бясплённая. У адказ на сілу наша рашучасьць толькі ўзрастае», — прызэрка чэмпіянату Эўропы ў баскетболе, капітан нацыянальнай зборнай Кацярына Сныціна пра моц беларусаў і сваёй зьняволенай сяброўкі.
Раніцай 1 кастрычніка на дзвярах судоў у Горадні і Гомлі зьявіліся абʼявы пра забарону заходзіць у будынкі тым, хто ня ўдзельнічае ў працэсах.
Беларускі мадэльер Саша Варламаў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, у інтэрвію ўкраінскаму агенцтву УНІАН расказаў пра скандальныя дэталі асабістага жыцьця Аляксандра Лукашэнкі.
У Маладэчне асудзілі двух гараджан, Уладзіслава Еўсьцігнеева і Паўла Пяскова. Жонка Паўла Пяскова Вераніка расказала Свабодзе, што яе муж зьбіраецца абскардзіць прысуд.
Вячаслаў Смольскі, архітэктар-дызайнэр, вымушаны быў зьехаць ва Ўкраіну пасьля таго, як зьвярнуўся ў штаб Віктара Бабарыкі з прапановай выступіць сьведкай абвінавачаньня супраць сілавікоў у справе аб забойстве Аляксандра Тарайкоўскага.
У Менску прайшоў суд над рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак; прадстаўніца фэм-групы Каардынацыйнай рады, гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч і журналістка Наста Захарэвіч – пра фэномэн беларускага жаночага супраціву, скрадзеныя ўладай фарматы «жаночых форумаў» і сілу крэатыву супраць дубінкі.
Дачка зьніклага 21 год таму бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, дыетоляг і грамадзкая дзяячка Валерыя Красоўская — пра будучы суд над замоўнікамі і выканаўцамі злачынства, пра прызнаньні былога собраўца Гараўскага.
Загрузіць яшчэ