«Я бачыў сьпіс зь сямі памілаваных. Там было прозьвішча Мірзаянава», – заявіў вызвалены Алег Гнедчык журналістам пасьля таго, як сыйшоў зь цягніка Ўнеча-Горадня, на якім дабіраўся са Шклова ў Менск. «Будзем змагацца па-першае з рэжымам і каб усе астатнія сябры, якія знаходзяцца там і ў другіх калёніях, хутка былі дома».