Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынена крымінальная справа супраць Алега Корбана


Алег Корбан
Алег Корбан
Крымінальная справа па артыкуле "масавыя беспарадкі" аб падзеях 19 сьнежня спыненая ў дачыненьні да кіраўніка "Маладых дэмакратаў" Алега Корбана.

Ліст пра гэта ад сьледчага, капітана міліцыі Дышчанкі Алег Корбан атрымаў па пошце 26 жніўня.

У ім гаворыцца, што па частцы 1-й і 2-й артыкула 293 Крымінальнага кодэксу па факце ўчыненьня масавых беспарадкаў крымінальны перасьлед адносна Алега Корбана спынены пастановай ад 23 жніўня 2011 году ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

"Я лічу, што гэта рэакцыя ўлады на сёньняшні крызіс. Улады вымушаныя былі гэта зрабіць у зьвязку са складанай сытуацыяй у эканоміцы. Напярэдадні былі вызваленыя палітвязьні. Бачна, што ім нявыгадна трымаць людзей за кратамі", — сказаў Алег Корбан карэспандэнту "Свабоды".

Алег сказаў, што цяпер зможа займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю больш актыўна. Патрабаваньне аб нявыезьдзе зь Менску на яго больш не распаўсюджваецца.

Сярод тых, хто гэтымі днямі атрымаў паведамленьні аб спыненьні крымінальнай справы, — журналістка Натальля Радзіна, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG