Дачка зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча кажа, што яе бацька ўпершыню за час свайго зьняволеньня ад 19 сьнежня мінулага году здолеў пагутарыць зь ёй.
Прыкладна а 20-й гадзіне вечара з магілёўскага вакзалу ў Менск выправіліся чацьвёра былых ужо палітзьняволеных — Алег Федаркевіч, Ільля Васілевіч, Аляксандар Малчанаў і Зьміцер Буланаў. Першыя інтэрвію на волі яны далі карэспандэнтам Радыё Свабода.
На магілёўскім чыгуначным вакзале Алега Федаркевіча, Ільлю Васілевіча, Дзьмітрыя Буланава і Аляксандра Малчанава сустрэў карэспандэнт Радыё Свабода. Абнаўленьне: фатаздымкі зь Менску.
Дакладна вядомыя усе 11 прозьвішчаў палітвязьняў, якіх памілаваў Аляксандр Лукашэнка. З палітвязьнямі Паўлам Вінаградавым, Фёдарам Мірзаянавым і Алесем Атрошчанкавым праз тэлефон ужо пагаварыў наш карэспандэнт.
А 18:40, кажа Мікіта, яму загадалі зьбіраць рэчы, «каб адправіць на этап». Пра вызваленьне да апошняга не казаў ніхто, проста з калёніі адразу павезьлі на полацкі чыгуначны вакзал, дзе й адпусьцілі.
Аляксандра Атрошчанкава па вызваленьні вывезьлі з калёніі «Віцьба» на віцебскі чыгуначны вакзал. Пазьней па Аляксандра Атрошчанкава зь Менску прыехаў ягоны бацька спадар Сяргей.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выказаў меркаваньне, што кандыдатаў у прэзыдэнты улада ня выпусьціць да даты правядзеньня Народных сходаў.
Палітоляг і журналіст Аляксандар Класкоўскі, сын якога адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, паведаміў Радыё Свабода, што яго сын ужо едзе са Шклоўскай калёніі ў Воршу:
Бацька аднаго з палітвязьняў Аляксандар Класкоўскі ў сувязі зь сёньняшнім рашэньнем аб памілаваньні 11 асуджаных за Плошчу згадвае, што 9 верасьня Лукашэнка заявіў пра патрабаваньне МВФ вызваліць палітычных зьняволеных.
«Вядома, я б хацела, каб мой сын быў на волі. Таму я, з аднаго боку, у радасным прадчуваньні, з другога боку — мне ўсё гэта вельмі прыкра, таму што — хто б мілаваў».
«Мне вельмі прыемна, што чарговыя палітычныя вязьні выйдуць на свабоду. Зь іншага боку, абсалютна ўпэўнены, што гандаль працягваецца».
Грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч перакананая, што кандыдатаў у прэзыдэнты ў сьпісе памілаваных няма.
У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адмовіліся назваць імёны памілаваных. «Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні. Калі дашлюць, тады будзем выконваць», — адказаў дзяжурны Дэпартамэнту.
Памілаваныя Аляксандар Атрошчанкаў, Дзьмітрый Буланаў, Ільля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Аляксандар Класкоўскі, Мікіта Ліхавід, Уладзімер Лобан, Аляксандар Малчанаў, Фёдар Мірзаянаў, Дзьмітрый Новік, Алег Федаркевіч.
Эстонія занепакоеная парушэньнем правоў чалавека, заціскам дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
«Адмаўляючы НДА ў рэгістрацыі, не даючы ім функцыянаваць адкрыта, улады Беларусі не пакінулі такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя выкарыстаньня для фінансаваньня іх працы банкаўскіх рахункаў у суседніх краінах», - гаворыцца ў заяве Аmnesty International.
Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паэта Ўладзімера Някляева, якому прысудзілі начаваць дома, кожны вечар наведваюць супрацоўнікі міліцыі.
Пагрозы «пазнаёміць з карцэрам» ды «пазбавіць спатканьняў са сваякамі» пачулі палітвязьні Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» пасьля адмовы падпісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Месяц таму Аляксандар Лукашэнка памілаваў першых дзевяць палітвязьняў, якія былі зьняволеныя за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Як правялі яны гэты першы месяц на свабодзе, ці адаптаваліся, ці ўладкаваліся на працу?
Зьміцер Дашкевіч паведаміў адвакату, што з 13 верасьня распачынае галадоўку, якая будзе цягнуцца, пакуль адміністрацыя калёніі ня выканае шэраг ягоных патрабаваньняў.
Каардынатару грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Зьмітру Бандарэнку адмовілі ў зьмякчэньні рэжыму пакараньня.
Кіраўніку АГП Анатолю Лябедзьку, якога затрымалі раніцай 13 верасьня ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", дазволілі вылецець у Вашынгтон.
"Ён мне патэлефанаваў сам і паведаміў, што памежная служба ў аэрапорце "Дамадзедава" затрымала яго, не паведаміўшы прычыны", – расказаў старшыня расейскай партыі "Правое дело" Леанід Гозман.
13 верасьня ў Горацкай папраўчай калёніі № 9 павіне быў адбыцца суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Яго вінавацяць у «злосным парушэньні рэжыму ўтрыманьня». Аднак раніцай 13 верасьня намесьніца кіраўніка МФ Наста Палажанка паведаміла, што суд адкладзены. Палажанка паабяцала высьветліць акалічнасьці цягам бліжэйшых некалькіх гадзінаў.
Класкоўскі разам з адвакаткай рыхтуе наглядныя скаргі на прысуд. Вінаградаву ўпершыню прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Васілевіч будзе працаваць у калёніі краўцом. Нямеччына адрэагавала на паведамленьне пра няшчасны выпадак зь Міколам Статкевічам чарговай хваляй салідарнасьці.
Адвакаты Дашкевіча накіравалі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС заяву з просьбаю зьмяніць меру стрыманьня для Зьмітра Дашкевіча ў сувязі з тым, што ён ужо адбыў адну траціну тэрміну.
У кароткай тэлефоннай размове дамоў вязень калёніі "Ваўчыныя норы" Эдуард Лобаў паведаміў, што 10 верасьня яго і яшчэ трох палітвязьняў гэтай калёніі — Фёдара Мірзаянава, Паўла Вінаградава і Аляксандра Францкевіча — зноў угаворвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам міністар замежных спраў Баўгарыі Мікалай Младэнаў нібыта павінен быў прапанаваць аднаўленьне стасункаў з Эўразьвязам і 2 мільярды эўра ў абмен на вызваленьне ўсіх палітвязьняў да канца бягучага году. Аднак МЗС Баўгарыі гэтую інфармацыю абвяргае.
Статкевіч пераведзены ў атрад, але вызвалены ад працы. Класкоўскі зноў адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні. Дашкевіча пасьля ПКТ зноў будуць судзіць.Новік пазваніў дамоў пасьля амаль месяца маўчаньня. У Саньнікава было сапраўднае за 9 месяцаў спатканьне з жонкай.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў не прызнае патрабаваньні Эўразьвязу аб вызваленьні палітвязьняў дзеля далейшых перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ адзін экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Дзьмітрый Вус чакае з боку Эўразьвязу эканамічных санкцыяў на адрас Беларусі.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель сустрэўся з начальнікам шклоўскай папраўчай калёніі № 17 Сяргеем Ермаліцкім.
9 верасьня адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у якім пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне.
Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, ня мае намеру падпісваць прашэньне пра памілаваньне.
Суд Ленінскага раёну Менску 9 верасьня пастанавіў увесьці для экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, асуджанага на два гады зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады, дадатковыя абмежаваньні — у прыватнасьці, забараніў яму пакідаць межы Менску без дазволу міліцыі, быць арганізатарам і ўдзельнікам сходаў і мітынгаў. Сам спадар Някляеў судовы працэс праігнараваў на знак пратэсту.
Суд забараніў Някляеву пакідаць межы Менску, наведваць сходы і мітынгі.
Дэпутат нямецкага парлямэнту Рэнэ Рошпель, які апякуецца палітвязьнем Фёдарам Мірзаянавым, даслаў яму ліст са словамі падтрымкі. «Свабодзе» тэкст ліста пераслалі бацькі палітвязьня.
Кандыдатуру палітвязьня вылучыў на прэмію Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" польскі дэпутат Марэк Мігальскі.
Дэпартамэнт у справах міграцыі Літоўскай Рэспублікі вырашыў даць палітычны прытулак рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай.
9 верасьня былога кандыдата ў прэзыдэнты выклікаюць у суд Ленінскага раёну Менску. "У судовай позьве сказана, што я павінен зьявіцца ў суд для "ўстанаўленьня дадатковых абмежаваньняў", — кажа палітык.
Праваабаронцы накіравалі скаргу ў Менскую гарадзкую пракуратуру. Яны дамагаюцца скасаваньня пастановы, паводле якой нібыта нельга задаволіць хадайніцтвы на вызваленьне Алеся Бяляцкага з-пад варты пад асабістую заруку.
Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі грамадзкай арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылу Горацкі раённы суд пакараў адміністрацыйным арыштам на 20 сутак. Маладафронтавец прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка горацкай папраўчай калёніі № 9. Акрамя таго, ён, паводле выраку, аказаў супраціў міліцыі пры затрыманьні.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч падчас працы на лесапілцы атрымаў траўму рукі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі.
Жонка палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірына Халіп прабудзе ў Наваполацкай калёніі з мужам да 9 верасьня.
Беларускія ўлады спаганяюць з намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча каля 40 мільёнаў рублёў. Праваабаронцаў працягваюць дапытваць па справе Алеся Бяляцкага. Сваю салідарнасьць зь ім выказаў мэр Парыжу.
Бандарэнка знаходзіцца ў карантыне магілёўскай калёніі. Вінаградава атэставалі: "ён ня стаў на шлях выпраўленьня". Лобану ў Шклоўскую калёнію лісты не даходзяць, таксама як Статкевічу і Класкоўскаму. Самым стойкім вязьням, кшталту Ліхавіда, нават і не прапаноўваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.
Зьміцер Бандарэнка пачынае праходзіць у турме мэдычную рэабілітацыю пасьля апэрацыі на хрыбетніку. Сваякам Зьмітра Бандарэнкі паведамілі, што дапамогі Чырвонага Крыжа ня будзе.
Мікола Статкевіч у калёніі працуе на лесапілцы за 18 тысяч у месяц. Маці Зьмітра Новіка забаранілі спатканьне з сынам у дзень ягонага 30-годзьдзя. Аляксандру Малчанаву не дазволілі навучацца ў ПТВ. Ад Зьмітра Буланава тры тыдні няма лістоў.
Андрэй Пратасеня мог выйсьці на волю яшчэ зь першай хваляй памілаваных на пачатку жніўня, але тады адмовіўся пісаць прашэньне. Лёс склаўся гэтак, што праз тры тыдні яму сказалі зьбіраць рэчы і далі на зборы гэтулькі часу, што не пасьпеў зь сябрамі разьвітацца. Што згадвае Андрэй Пратасеня пра турэмныя парадкі?
Загрузіць яшчэ