Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару ЎСУ па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Яны зробленыя Planet Labs 19 красавіка.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пасьля многіх месяцаў дыскусій ухваліла законапраект аб выдзяленьні дапамогі Ўкраіне, які ўваходзіць у пакет законапраектаў аб садзейнічаньні ў сфэры бясьпекі шэрагу саюзьнікаў Вашынгтону, уключаючы Ізраіль і Тайвань, на суму больш за $ 95 млрд.
Суполка Prague Support Team паведаміла ў сваім Тэлеграм- канале, што наладзіла вытворчасьць і пасьпяхова выпрабавала ударныя FPV-дроны пад маркаю FlightCore Dynamics.
Паводле афіцыйнай інфармацыі на 20 красавіка, з прычыны расейскай агрэсіі ва Ўкраіне загінулі 545 дзяцей, сама меней 1298 — атрымалі раненьні, паведамляе Офіс генпракурора Ўкраіны.
У ноч на 20 красавіка над васьмю расейскімі рэгіёнамі зьбілі 50 дронаў, паведаміла Мінабароны Расеі. Ведамства абвінаваціла ў атаках Украіну. Ва Ўкраіне не камэнтуюць.
Дырэктар ЦРУ Уільям Бэрнс заявіў, што Украіна цалкам здольная абараніць сябе з дапамогай ЗША, але калі дапамога не будзе ўхваленая зараз, Кіеў можа прайграць вайну да канца года.
Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк у інтэрвію парталу «Люстэрка» патлумачыў пазыцыю Кіева адносна магчымасьці наносіць удары па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі.
Краіны NATO дамовіліся перадаць Украіне дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны, паведаміў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг. Ён зрабіў гэтую заяву пасьля пасяджэньня Рады Ўкраіна — NATO, якое прайшло ў пятніцу.
У Расеі заявілі, што Ўкраіна зноў атакавала Крым.
Раніцай 19 красавіка ў расейскім Стаўрапольскім краі разьбіўся вайсковы самалёт.
У Міністэрстве абароны Расеі страты не камэнтавалі. Прызначаная Расеяй адміністрацыя Крыму паведамляла толькі аб перакрыцьці 17 красавіка аднаго ўчастку дарогі ад Джанкою да сяла Пабеднае. Рух аднавілі толькі на раніцу 18 красавіка.
18 красавіка ў Чарнігаве абвясьцілі дзень жалобы.
Лёс вайсковай дапамогі Кіеву пастаўлены на галасаваньне ўжо ў гэтую суботу. Украінскі бок раней казаў пра заканчэньне набояў.
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі — пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF.
Раніцай 17 красавіка відавочцы паведамілі пра выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома ў Джанкоі ў анэксаваным Крыме. У мясцовых тэлеграм-каналах публікуюць відэа пажару — мяркуючы па кадрах, ён успыхнуў на вялікай плошчы.
Сама меней двое беларускіх добраахвотнікаў, як мяркуецца, учынілі суіцыд, вярнуўшыся да мірнага жыцьця. Расказваем, якія праблемы ўзьнікаюць у людзей пасьля вяртаньня з вайны.
Канцлер Нямеччыны паведаміў, што старшыня КНР пагадзіўся падтрымаць правядзеньне мірнай канфэрэнцыі ў Швайцарыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон аб мабілізацыі, які ўступіць у сілу празь месяц пасьля падпісаньня — 16 траўня 2024 году.
Некалькі гадзін прамаўчаўшы пасьля беспрэцэдэнтнай ракетнай і бесьпілётнай атакі Ірану на Ізраіль, Расея выступіла са сваёй першай афіцыйнай рэакцыяй: МЗС заявіла пра «крайнюю заклапочанасьць» Масквы «апошняй небясьпечнай эскаляцыяй у рэгіёне».
Расея здолела аднавіць працу часткі ўстановак на нафтаперапрацоўчых заводах, пашкоджаных атакамі ўкраінскіх дронаў.
У выніку абстрэлу расейскімі войскамі вёскі Лук’янцы Харкаўскай вобласьці ўдзень 15 красавіка пацярпелі загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ сама меней чацьвёра параненыя.
Расейскія вайскоўцы скінулі авіябомбу на пяціпавярховы дом у пасёлку Ачарэціна ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласьці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Нямеччына перадае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot для адбіцьця расейскіх паветраных нападаў. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны краіны.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што «рэспубліканцы гатовыя падтрымаць дадатковую дапамогу Украіне, калі яна будзе прадстаўленая ў форме крэдыту»
Сярод загінулых — трое дзяцей. Двое чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Разбор завалаў працягваецца.
Раніцай 13 красавіка рэактарную ўстаноўку энэргаблёка № 4 Запароскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі, перавялі ў стан «халоднага спыненьня».
Урад Бэльгіі распачне расьсьледаваньне магчымых спробаў Расеі ўмяшацца ў маючыя адбыцца выбары ў Эўрапарлямэнт, заявіў прэм’ер-міністар Александэр Дэ Кро на прэс-канфэрэнцыі 12 красавіка.
Расейскія атакі на ўкраінскія гарады сталі штодзённай разбуральнай мадэльлю.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на перамовах у Крамлі з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў аб пасьпяховым разьвіцьці адносін паміж Расеяй і Беларусьсю, перадае агенцтва Белта.
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сказаў у Браціславе, што яго краіна зычыць Ўкраіне найхутчэйшага сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе.
Эўрапарлямэнт у чацьвер адмовіўся прымаць рашэньне па фінансаваньні Рады ЭЗ празь няздольнасьць краін Эўразьвязу забясьпечыць Украіну дадатковымі сыстэмамі Patriot.
Калі Расея не даб’ецца посьпехаў ва Ўкраіне, гэта будзе адпавядаць інтарэсам ЗША на міжнароднай арэне, таму Вашынгтон павінен працягваць фінансаваць узброеныя сілы Ўкраіны.
Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Мінабароны Ўкраіны, расказвае, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска.
У Адэскай і Харкаўскай абласьцях ёсьць загінулыя.
Кіраўнік эўрапейскага камандаваньня Узброеных сілаў ЗША генэрал Крыстафэр Каволі заявіў, выступаючы ў Кангрэсе, што без падтрымкі ЗША ва Ўкраіны «у даволі кароткія тэрміны» скончацца артылерыйскія снарады і боепрыпасы да СПА, што можа прывесьці да яе частковай або поўнай паразы.
Былы лідэр данецкіх сэпаратыстаў Ігар Гіркін (Стралкоў), асуджаны па абвінавачаньні ў закліках да экстрэмізму, просіць адправіць яго на вайну ва Ўкраіне.
Вакол Запароскай атамнай электрастанцыі, якую дагэтуль кантралюе Расея, застаецца напружаная сытуацыя.
У Палтаве павялічылася колькасьць ахвяр пасьля абстрэлу 8 красавіка.
Губэрнатар Варонескай вобласьці Аляксандар Гусеў паведаміў, што наступствы ўдару ўдакладняюцца. Ахвяр сярод цывільных ці вайсковых няма.
Інфармацыя The Washington Post аб намеры Трампа прымусіць Украіну аддаць Расеі Крым і Данбас у выпадку перавыбраньня прэзыдэнтам ЗША няправільная, заявілі ў перадвыбарным штабе рэспубліканца, піша DW.
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Расея стала абстрэльвае памежжа ў Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай вобласьцях.
У двух абласьцях Расеі заявілі аб атацы дронамі з боку Ўкраіны.
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
У інтэрвію ARD Кірыл Буданаў назваў сытуацыю на фронце «складанай, але кантраляванай». Паводле яго, да канца вясны ва Ўкраіне чакаюць актывізацыі расейскіх наступальных дзеяньняў.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 7 красавіка ўдарылі па Ўкраіне бесьпілётнікамі і ракетамі. Выбухі гучалі ў Харкаўскай і Запароскай абласьцях. Ёсьць параненыя і загінулыя ў Запароскай вобласьці, разбурэньні ў Адэсе.
Загрузіць яшчэ