Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся?
Вялікі рэзананс выклікаў допіс у фэйсбуку беларускага палітоляга Пётры Рудкоўскага, які вітаў вызваленьне палітвязьняў нават у форме вывазу зь Беларусі і пачаў палеміку з тымі, каго турбуе кансэрвацыя аўтарытарнага рэжыму ў выніку гэтага.
Сёлета пры канцы жніўня палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў аршанскай папраўчай калёніі.
Больш за 1100 палітычных зьняволеных усё яшчэ знаходзіцца за кратамі ў Беларусі«, — нагадаў сузаснавальнік міжфракцыйнай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу, дэпутат ад партыі «Саюз 90/Зялёныя» Робін Вагэнэр, камэнтуючы нядаўняе вызваленьне групы вязьняў.
У ліку 52-х вязьняў, якія 11 верасьня выйшлі з-за кратаў і былі высланыя ў Літву, быў і Андрэй Крылоў, засуджаны за «масавыя беспарадкі». У калёніі ён знаходзіўся з палітвязьнямі каталіцкімі сьвятарамі Генрыхам Акалатовічам і Анджэем Юхневічам. Андрэй расказаў пра іх сайту «Хрысьціянская візія».
Як стала вядома «Позірку», 4 верасьня, у дзень, калі КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваньнем» ютуб-канал «Плятформа 375», затрымалі журналіста Кірыла Пазьняка, якога прызналі датычным да працы каналу.
Сёньня адбылося чарговае пасяджэньне Менскага гарадзкога суду ў справе журналіста і палітычнага аналітыка Ігара Ільяша. На ім пракурор запатрабаваў для яго 4 гады зьняволеньня і 100 базавых адзінак штрафу.
Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве шасьці беларускіх праваабарончых арганізацыяў.
Партал «Люстэрка» пацікавіўся ў праўладнага палітоляга, чальца камісіі па вяртаньні Юрыя Васкрасенскага, які лёс чакае Міколу Статкевіча, вызваленага палітвязьня, які адмовіўся пакідаць Беларусь.
Пра гэта паведаміў яго паплечнік Сяргей Марцалеў пасьля размовы з жонкай палітвязьня.
12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
У Вільні на 14.00 прызначылі прэс-канфэрэнцыю з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязьняў. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю і цытуе асноўныя заявы.
У Офісе Ціханоўскай пракамэнтавалі інфармацыю пра тое, што ў часткі вывезеных зь Беларусі палітзьняволеных забралі пашпарты і іншыя дакумэнты.
Людзі ахвяравалі значна больш за запытаныя 50 тысяч эўра.
Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыезду некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Паплечнік Статкевіча ў партыі Яўген Вільскі расказаў у Вільні, што спрабаваў угаварыць палітыка перайсьці на літоўскі бок, аднак Статкевіч катэгарычна заявіў, што сам будзе вырашаць свой лёс.
Сярод вызваленых 11 верасьня 52 палітвязьняў Алена Цімашчук, якая была стыпэндыянткай Вацлава Гавэла на Радыё Свабода.
5 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што многія з 1400-1500 беларускіх палітвязьняў неўзабаве будуць вызваленыя. Часткова гэтыя прадказаньні збыліся. Вызваленыя 52 палітвязьні. Невялікія нататкі па гарачых сьлядах.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Сярод 52 палітычных вязьняў, вызваленых 11 верасьня, — шэраг вядомых асобаў. Расказваем больш падрабязна пра некаторых зь іх.
Сярод 52 палітвязьняў, вызваленых 11 верасьня, на волю выйшаў палітык Мікола Статкевіч. Пра яго нічога не было вядома з 9 лютага 2023 году.
Цяпер Ігар Лосік знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі. За кратамі ён правёў 1904 дні.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску абвясьціў пра скасаваньне санкцыяў супраць авіякампаніі «Белавія», а пасьля сустрэчы сказаў пра намер аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску.
У іх ліку 14 замежных грамадзян.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Маці загінулага палітвязьня Андрэя Паднябеннага кажа, што яе сына знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, наколькі магчыма павесіцца ў гэтай камэры.
Супрацоўнікаў беларускага Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў заклікалі «выкрываць катавальныя канвэеры і рабіць сьвет больш бясьпечным».
Пяць буйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі выступілі з сумеснай заявай з нагоды сьмерці палітвязьня Андрэя Паднябеннага, якога знайшлі павешаным у папраўчай калёніі № 15 ў Магілёве.
Ціск на сваякоў былых палітвязьняў, якія зьехалі за мяжу, праваабаронцы лічаць формай рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто працягвае крытыкаваць рэжым.
Зь ініцыятывай выступіла група эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў Эўрапейскім парлямэнце.
Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калёніі за інтэрвію незалежнаму СМІ. Імаверна, Мельнікава вызвалілі праз памілаваньне, лічаць праваабаронцы.
Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў сытуацыі крыніцы, прычынай сьмерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму.
Паўгода таму ад палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай прыйшоў «вельмі кароткі [ліст], літаральна пару радкоў», паведаміла 8 верасьня ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро» яе сястра Тацяна Хоміч.
Сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага — «гэта не выпадковасьць і не трагедыя абставін», гэта «вынік сыстэмнай палітыкі рэжыму, які мэтанакіравана зьнішчае людзей у турмах», заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
21-гадовую студэнтку Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта замежных моваў (БДУЗМ) Аліну Шаўцову асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня).
Андрэй Паднябенны стаў прынамсі дзявятым беларускім палітвязьнем, пра сьмерць якога за кратамі даведалася грамадзкасьць.
«Веру, што гэтыя 1400 таксама будуць вызваленыя неўзабаве. Гэта будзе вялікая падзея», — сказаў Трамп.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на Сяргея Ваганава — сваяка падсуднага.
У Беларусі зьявіліся яшчэ 14 палітвязняў. Улады дадалі 68 чалавек у «сьпіс экстрэмістаў» і 7 сайтаў — у «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Актывістка Тацяна Хоміч, сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, і праваабарончыя ініцыятывы падрыхтавалі зварот да беларускіх дэмакратычных сілаў, уладаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, які яны назвалі маніфэстам «Час вызваленьня — цяпер».
А на кангрэсе Міжнароднага ПЭНа ўзгадалі Пачобута і Знака.
Адвакату Максіму Знаку, які быў сябрам Каардынацыйнай рады, 4 верасьня споўнілася 44 гады. Пяты раз Максім Знак сустракае дзень народзінаў у зьняволеньні.
Ён перапыніўся амаль на паўгоду дзеля экспэртызы тэкстаў журналіста.
Прапагандысты АНТ распавялі прэтэнзіі сілавікоў да брэнду Belaruskicry і паказалі відэа допыту з удзельнікаў каманды Ягора Бужылава, які знаходзіўся за кратамі.
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што на 29 жніўня ў Беларусі 1191 палітвязень, а паводле ініцыятывы Dissidentby.com, у Беларусі 1333 палітвязьні.
«Акрамя пачуцьця адзінства, ёсьць і розныя погляды», — сказала Свабодзе Крысьціна Шыянок, адна з арганізатараў Другога кангрэсу аб беларускіх палітвязьнях, які пройдзе ў Польшчы праз месяц.
Загрузіць яшчэ