Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія крамы абавязалі мець папяровыя пакеты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства гандлю Беларусі абавязала крамы і аўтазапраўкі мець у продажы папяровыя пакеты, такія ж посуд і сталовыя прыборы. Гэткая норма зьмяшчаецца ў пастанове (PDF), апублікаванай 18 верасьня.

Гастраномы з гандлёвай плошчай ад 200 м², а таксама ўсе буйнейшыя крамы і любыя аўтамабільныя крамы і кіёскі на запраўках цяпер мусяць мець у продажы сама меней адзін від папяровых пакетаў і адзін від набораў кардонных посуду і сталовых прыбораў.

Супэрмаркеты і гіпэрмаркеты плошчай ад 800 м² мусяць мець мінімум два віды.Таксама па два віды папяровых пакетаў і кардоннага посуду мусяць мець крамы прамысловых тавараў, нават калі іхныя гандлёвыя плошчы меншыя за 50 м² (а калі больш за 100 м² — па тры віды). Абавязковы асартымэнт непапяровых посуду і пакетаў для гэтых крамаў скарацілі.​

Аляксандар Лукашэнка загадваў Саўміну таксама паэтапна зьнізіць выкарыстаньне поліэтыленавай упакоўкі і замяніць яе на больш экалягічныя шкло і паперу — гэткі пункт быў у сакавіцкай дырэктыве аб сельскай гаспадарцы. У жніўні Лукашэнка заявіў, што трэба спыняць выкарыстаньне плястыкавых пакетаў, бо неўзабаве Беларусь «ператворыцца ў звалку».

Паўтара года таму Мінгандлю «не выключала» ўвядзеньня «падатку на плястыкавыя пакеты». Старшыня Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікаў тады раскрытыкаваў гэта як «палавіністае» рашэньне, якое не стварае спрыяльных умоваў біяраскладальным папяровым пакетам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG