Больш за 20 закрытых саркафагаў выявілі архэолягі на поўдні Эгіпту, непадалёк ад горада Люксор. Міністэрства па справах старажытнасьцяў заявіла, што знаходка зьяўляецца найважнейшым адкрыцьцём апошніх гадоў.
Драўляныя саркафагі знойдзеныя ў нэкропалі Эль-Асасіф, на заходнім беразе Нілу, побач з адной з старажытных эгіпэцкіх сталіц — горадам Фівы. Цяпер там знаходзіцца сучасны Люксор.
Саркафагі разьмяшчаліся на двух узроўнях аднаго вялікага пахаваньня. Яны добра захаваліся, на іх відаць фарбу і гравюры, кажуць архэолягі. Паводле дадзеных брытанскага выданьня Daily Mail, у пахаваньні знаходзяцца саркафагі, якія адносяцца да пэрыядаў Сярэдняга, Новага і Позьняга царстваў — з 1994 да 332 году да новай эры.
Эгіпецкія ўлады абяцаюць раскрыць больш падрабязнасьцяў аб архэалягічнай знаходцы 19 кастрычніка.