Штогод у трэці чацьвер лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень адмовы ад паленьня. У Беларусі паліць прыкладна 47% мужчын і 17% жанчын.
19 лістапада выкладчыцкая супольнасьць Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту абрала 15 сваіх прадстаўнікоў у Сэнат.
Як людзі рэагуюць на павольнае, але няспыннае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, ці апасаюцца дэвальвацыі, што абяцаюць улады, і якія прагнозы даюць экспэрты?
«Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», «Малады фронт» і рух «За волю» зьвяртаюцца да міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International з просьбай прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара вязьнем сумленьня.
На «Барысаўдрэве» — аўрал, усе кінутыя на дабраўпарадкаваньне тэрыторыі.
Мабільны апэратар МТС падвёў вынікі першага тыдня працы «Мабільнай бібліятэкі». На мабільныя тэлефоны і пляншэты загружана больш за 36 тысяч кніг, усяго віртуальнай бібліятэкай скарысталася больш за 4700 чалавек.
У супрацоўнікаў Беларускай чыгункі скарачаюць заробкі на 10%, прапануюць пераходзіць на «чатырохдзёнку» і сыходзіць у адпачынкі за свой кошт.
Ці праўда, што беларусы сталі піць менш, але пры гэтым больш якасныя напоі?
У беларускай сталіцы сёньня па традыцыі адбылося шэсьце ў Курапаты.
к у грамадзтве ставяцца да чарговага павышэньня коштаў камунальных паслугаў і ці вытрымаюць людзі такія тэмпы росту?
30 кастрычніка ў Менску трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасьценка, сябра праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар правоў чалавека». Дзяўчына пераходзіла праезную частку на вуліцы Карбышава празь нерэгуляваны пешаходны пераход, абсталяваны адпаведнай дарожнай разьметкай, знакамі, «сьпячым паліцыянтам», калі яе зьбіў грузавік МАЗ, які рухаўся на высокай хуткасьці.
29 кастрычніка дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
1 кастрычніка пачалася масавая імунізацыя супраць грыпу. І ў паліклініках ужо актыўна праводзіцца вакцынацыя.
Паседжаньні будуць доўжыцца 3 дні. Мяркуецца, што канчатковы вэрдыкт абвесьцяць у пятніцу, 25 кастрычніка
У Беларусі з 1 лістапада падвышаюцца пэнсіі. Як да гэтага ставяцца самі пэнсіянэры і як яго ацэньваюць эканамісты?
Радыё Свабода задало толькі адно пытаньне — «У чым самая асноўная заслуга БНФ?» — людзям, што стаялі ля вытокаў стварэньня БНФ.
Ці выпускаюць беларускія мясакамбінаты натуральную, без дадаткаў прадукцыю і наколькі бясшкодныя глютамат натрыю ды іншыя ўзмацняльнікі смаку?
Савет міністраў і Нацбанк зьбіраюцца ў наступным годзе вярнуцца да пытаньня пра магчымасьць падвышэньня пэнсійнага ўзросту.
У той жа час 36,2% апытаных лічаць, што прымяненьне сьмяротнага пакараньня трэба пакінуць у цяперашніх межах
7 кастрычніка дырэктар выдавецтва «Логвінаў» Ігар Логвінаў перадаў у Міністэрства інфармацыі ліст на імя міністра Алега Праляскоўскага, у якім просіць вярнуць яму ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць.
Загрузіць яшчэ