Аматары бярозавага соку цяпер мусяць сур’ёзна суадносіць уласныя апэтыты і магчымыя наступствы ад нарыхтоўкі гэтага напою.
У Аб’яднанай Грамадзянскай партыі (АГП) істотнае абнаўленьне кадраў.
Нашыя слухачы ўсё часьцей уздымаюць пытаньні, якія хвалююць многіх жыхароў краіны. Так, спадар Парэмскі з Горадні зьвярнуўся праз Радыё Свабода да кіраўніцтва Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Ён цытуе дзяржаўныя СМІ і чыноўнікаў, якія запэўніваюць: жыхары не даплачваюць 60% за камунальныя паслугі, у сувязі з чым цэны трэба ўздымаць. У слухача з гэтай нагоды зьявіўся цэлы шэраг пытаньняў.
Савет міністраў Беларусі пашырыў пералік тавараў і паслугаў, кошты на якія не падлягаюць рэгістрацыі ў дзяржаўных органах і могуць быць адносна “свабодныя”.
Да 1000-годзьдзя першай узгадкі ў нямецкіх кроніках “месца Літва” кіраўнік творчай суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін стварае жывапісную галерэю.
Сёньня ў шэрагу ВНУ Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў, якія зьбіраюцца паступаць на спэцыяльнасьці, вылучаныя Міністэрствам адукацыі ў якасьці “асаблівых”.
Узровень спажываньня вады ў Беларусі – адзін з самых высокіх у Эўропе.
Тры дзясяткі вернікаў царквы “Горні Ерусалім” (сярод іх шасьцёра беларусаў) ад лістапада 2007 году чакаюць канца сьвету ў Пензенскай вобласьці.
Наколькі гэтыя зьмены паўплываюць на стан рынку нерухомасьці?
Тэматычная праграма на замову грамадзкага рэдактара Ўладзімера Папругі.
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) пазбавіў акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне незалежную газэту “Прэсбол”.
Комплекс “Лінія Сталіна” дзякуючы намаганьням уладаў пераўтвараецца ў цэнтар прапаганды “квітнеючай і моцнай Беларусі”. На лета тут заплянаванае першае авіяшоў пад назвай “Менск Аэра-2008”. Чакаецца прысутнасьць дэлегацый з двух дзясяткаў краінаў.
У менскім мікрарараёне Ўсход блізіцца да заканчэньня будаўніцтва праваслаўнага храма-помніка “У гонар усіх сьвятых і ў памяць безь віны забітых у Айчыне нашай”.
25 студзеня дачасна сышоў з жыцьця 41-гадовы карэспандэнт газэты “Комсомольская правда в Беларуси” Вячаслаў Ткач.
Сёньня былы намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў даў у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля вызваленьня.
Кіраўніцтва Міністэрства абароны не выключае скарачэньня тэрміну вайсковай службы для асобаў без вышэйшай адукацыі з паўтара да аднаго году.
Указам Аляксандра Лукашэнкі ўсталяваныя памеры ганарараў пераможцам і прызэрам летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне.
У адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі, да 1 кастрычніка дачнікі мусяць зарэгістраваць права на надзелы і нерухомасьць. Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі больш за паўмільёна дачнікаў. Чым выкліканыя зьмены ў заканадаўстве? Якія могуць быць наступствы?
Напярэдадні сьвятаў кветкавы бізнэс прыносіць найбольшы прыбытак. Кошты на кветкі падвышаюцца на 15—20%.
МЗС Беларусі выступіў з адмысловай заявай, да якой спрычыніліся паведамленьні ў СМІ пра тое, што Беларусь, падвышаючы цэны на свае візы для замежнікаў, стварае “візавы мур”.
Загрузіць яшчэ