Ад пачатку лютага ў Беларусі дзейнічае заяўны прынцып рэгістрацыі юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. У адказных ведамствах заяўляюць, што новая форма спрыяе эканамічнай лібэралізацыі — заняцца ўласнай справай можа практычна кожны ахвотны.
Спэцыялізаванай выставай “Адпачынак” турыстычныя кампаніі Беларусі традыцыйна пачынаюць адлік сэзону адпачынкаў. Якія тэндэнцыі відавочныя на тле глябальнага фінансава-эканамічнага крызісу? Ці гатовыя беларусы адмовіцца ад ужо звыклых выездаў да мора?
Незапатрабаванасьць прадукцыі прадпрыемстваў застаецца асноўнай праблемай рэгіянальнай эканомікі. Прадстаўнікі ўлады вінавацяць прамыслоўцаў у бязьдзейнасьці.
Учора ў Лёндане лідэры “Вялікай дваццаткі” (G20) дамовіліся пра беспрэцэдэнтныя крокі дзеля ўратаваньня сусьветнай эканомікі.
У менскім кінатэатры “Перамога” адкрылася выстава “Плянэта Беларусь”. На некалькіх дзесятках фотаздымкаў – знакавыя мясьціны Беларусі з вышыні птушынага палёту.
“Я, напрыклад, у сваёй акрузе выбраўся чэсна. Мы са Сьвяцкай ішлі ўдваіх, я набраў большую колькасьць галасоў. Чаму я павінен дзяліць свой статус зь нейкім апазыцыянэрам?”
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі адбылося галасаваньне па беларускай рэзалюцыі. Парлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Меркаваньні грамадзкіх дзеячаў.
1 красавіка апэратары кабэльнага тэлебачаньня спынілі трансьляцыю шэрагу расейскіх каналаў. Пасольства Расеі ў Менску накіравала зварот у МЗС Беларусі з патрабаваньнем патлумачыць такі крок.
Беларускія спартоўцы, якія выступаюць у зімовых дысцыплінах, збольшага скончылі сэзон. Ці ёсьць падставы для аптымізму за год да алімпійскіх гульняў у канадзкім Ванкувэры?
Ад заўтра ў Беларусі можа прыпыніцца паказ шэрагу расейскіх тэлеканалаў: “Ren TV”, “ТВ-Центр Internacional”, “Первый (Всемирная сеть)” і “НТВ Мир”.
Разьезды Аляксандра Лукашэнкі на пару з сынам Мікалаем спарадзілі цэлую сэрыю зьедлівых публікацый у прэсе і сюжэтаў на тэлебачаньні.
Ці вераць кіраўнікі міжнародных карпарацый у абвешчаную лібэралізацыю на Беларусі? На пытаньні Свабоды задказвае адзін з кіраўнікоў вядомай нямецкай кампаніі Bosch Рэнэ Шлегель.
Па ўсёй краіне ўскладняецца сытуацыя на прадпрыемствах рознай формы ўласнасьці: страта ранейшых рынкаў збыту прадукцыі, затаваранасьць складоў, няпоўная загрузка вытворчых магутнасьцяў, невысокія заробкі…
Настаўніца Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая з камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” за тое, што гаварыла з вучнямі пра Дзень Волі. Радыё Свабода выслухала пазыцыю кіраўніцтва “SOL Minsk”.
Учора падчас мітынгу ля будынку НАН Беларусі, прымеркаванага да Дня Волі, некаторыя ўдзельнікі акцыі палілі аркушы з ксэракапіяванымі партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі.
Былыя вязьні канцэнтрацыйнага лягеру “Азарычы” прыпыняюць пазоў супраць беларускіх уладаў у Камітэт па правах чалавека ААН. Кіраўніцтва адміністрацыі прэзыдэнта нарэшце паабяцала прыслухацца да аргумэнтаў людзей, якія спачатку пацярпелі ад фашысцкай навалы, а пасьля і ад сваёй жа дзяржавы.
Сусьветны фінансавы крызіс працягвае нэгатыўна ўплываць на эканоміку Беларусі. На Віцебшчыне глыбіню крызісу вымяраюць несуцяшальнай статыстыкай самагубстваў.
Пры любым раскладзе для беларускіх спартоўцаў беларускі сьлед у Алімпіядзе ў Сочы застанецца — Смаргонскі ліцейна-мэханічны завод адправіў партыю каналізацыйных люкаў з алімпійскай сымболікай.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі скасаваныя экспартныя мыты на ўсе віды тавараў, за выключэньнем нафты і нафтапрадуктаў.
Загрузіць яшчэ