Тыдзень пачаўся ў мірных умовах — двухтыднёвая беларуска-расейская малочная вайна скончылася падпісаньнем пагадненьня паміж зацікаўленымі ведамствамі.
Сёньня выпускная вечарына ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Тузін навучэнцаў разьвітваюцца з альма-матэр — свой чатырохгадовы ліцэйскі курс яны правялі ў экстрэмальных умовах “партызанскай школы”.
Чэрвень спэцыялісты называюць анамальным. Колькасьць ападкаў перавысіла ўсе рэкорды ад пачатку кліматычных назіраньняў у Беларусі за больш чым стогадовую гісторыю.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч канстатаваў “распаўзаньне” ва ўладнай вэртыкалі новага віду карупцыі — зямельнай.
23 чэрвеня “Роспотребнадзор” амаль удвая пашырыў сьпіс дазволенай да ўвозу малочнай прадукцыі, вырабленай у Беларусі. Да 139 ранейшых найменьняў дадаліся яшчэ 134.
Афіцыйны пачатак ІІ Сусьветнай вайны для Савецкага Саюзу сёньня згадвалі найперш ў злучэньнях памежных органаў. А 4.30 памежнікі пачалі цырымонію зьмены каравулу ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску. Аднак збольшага Дзень ўсенароднага смутку ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, як пазначанае 22 чэрвеня ў беларускім календары, прайшло не заўважна. Вэтэраны не хаваюць крыўды, то значнасьць іхных заслугаў паступова зьведзеная да нуля.
У Тэгеране адбыліся збройныя сутычкі паміж паліцыяй і прыхільнікамі іранскай апазыцыі. Паводле крыніцаў ва ўрадзе Ірану, падчас супрацьстаяньня загінулі блізу двух дзясяткаў чалавек, сотні параненыя. Апанэнты ўладаў дамагаюцца перагляду афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Як можна ацаніць выбух актыўнасьці іранскай апазыцыі? Ці ёсьць шанец на перамогу ў таталітарнай краіне?
На пачатку тыдня спробы дамовіцца пра аднаўленьне паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею зайшлі ў тупік. Але ад 18 чэрвеня пастаўкі малака аднавіліся.
Амаль двухтыднёвая беларуска-расейская “малочная вайна” скончылася фактычнай капітуляцыяй Расеі.
Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі заяўляе, што ў выніку кансультацый удалося знайсьці рашэньне наконт імпарту беларускіх малочных прадуктаў у расейскі гандаль. Маўляў, Беларусь на бліжэйшыя паўгода спыніць пастаўкі ў Расею сухога малака, аднак павялічацца аб’ёмы тварагу, сыру і масла. Аднак беларускі бок акцэнтуе ўвагу на тым, што застаюцца ня вырашанымі тэхнічныя праблемы, якія па-за кампэтэнцыяй Мінсельгасхарчу з-за якіх аднаўленьне паставак пакуль немагчымае.
Спробы дамовіцца пра аднаўленьне паставак беларускай малочнай прадукцыі для расейскага гандлю чарговым разам зайшлі ў тупік.
У Маскву на перамовы з кіраўніцтвам “Роспотребнадзора” выправілася беларуская дэлегацыя. Між тым у "Роспотребнадзора” сёньня перамоваў зь беларусамі не заплянавана.
Тыдзень прайшоў пад знакам супрацьстаяньня на “малочным фронце”. Расеяй былі забароненыя пастаўкі больш чым тысячы найменьняў малочнай прадукцыі зь Беларусі.
Нягледзячы на заявы расейскага прэм’ера Пуціна, забарона на беларускія малочныя вырабы насамрэч ня зьнятая.
На загад “Роспотребнадзору” з гандлёвых сетак Расеі здымаюцца малочныя вырабы беларускай вытворчасьці.
Ад ранейшых 1500 найменьняў, якія завозіліся зь Беларусі, на паліцах расейскіх крамаў засталіся паўсотні.
Расейскае ведамства кантролю якасьці прадукцыі адмовілася ад перамоваў з санітарнымі службамі Беларусі наконт аднаўленьня паставак беларускага малака і яго вытворных.
Пад забарону ў Расеі трапілі беларускае малако, сьметанковае масла, тварог, кефір, ражанка, сьмятана, сыр, ёгурты, глязураваныя сыркі, марозіва, сухое малако.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Беларусі сустрэлі лета “аблегчаным” рэжымам працы і абмежаваньнем выплатаў працаўнікам.
Жонка зьбітага ў верасьні 1995 году ў небе над Бярозай амэрыканскага аэранаўта Джона Ст’юарта днямі дала першае інтэрвію Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ