Самазвалы МАЗ запоўнілі ўсю навакольную тэрыторыю. Менскі “Атлант” амаль цалкам пераарыентаваўся на затаварваньне складоў, а “Гарызонт” абвяшчае грандыёзныя зьніжкі.
Банкаўскі курс эўра да беларускага рубля працягвае падвышацца: днямі кошт эўрапейскай валюты ўпершыню пераадолеў знакавую “вяршыню” ў 4 тысячы рублёў за 1 эўра.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Менску сустрэлі лета “аблегчаным” рэжымам працы і абмежаваньнем прэміяльных выплат работнікам.
Ня выключана, што ў свой наступны прыезд Рыбак засьпявае па-беларуску, яму перадалі пераклады на беларускую мову ягонай “Казкі”, зь якой Аляксандар перамог у Маскве.
Сёньня ў Менску — трыюмфатар нядаўняга сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2009” Аляксандар Рыбак.
Аналітыкі кажуць, што з прычыны негатыўнага іміджу Беларусі наплыву замежных інвэстараў ў банкаўскую сыстэму чакаць не выпадае.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ пра заснаваньне камісіі дзеля супрацьдзеяньня спробам фальсыфікацыі гісторыі на шкоду інтарэсам Расеі.
Днямі Міністэрства фінансаў ЗША працягнула да канца лістападу рашэньне аб прапыненьні санкцый у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў — лідзкай “Лякафарбы” і “Полацак-Шкловалакно”, якія ўваходзяць у склад “Белнафтахіму”. Забарону на супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі амэрыканскія ўлады ўвялі два гады таму. Сёньня гэтае рашэньне пракамэнтаваў намесьнік старшыні канцэрну “Белнафтахім” Браніслаў Сівы.
У выдавецкай галіне крызісныя зьявы ўскладняюцца праблемамі з разьлікамі за надрукаваную прадукцыю.
Дасьледчык мала вядомых фактаў беларускай гісторыі Анатоль Тарас распачаў выпуск гістарычнага альманаху з назвай “Дзяды”.
Адрасы прыхаванага беспрацоўя і пацярпелыя ад крызісу цяпер паўсюдна.
Цягам сутак першы віцэ-прэм’ер Ўладзімер Сямашка двойчы называў розныя лічбы меркаванай цаны на расейскі газ для Беларусі у другім паўгодзьдзі.
Упершыню ў гісторыі курс куплі і продажу наяўнага даляра ЗША ў абменных пунктах Беларусі зраўняўся.
У самы сэзон спажываньня піва Камітэт дзяржаўнага кантролю ініцыюе стварэньне заслоны на шляху імпартных гатункаў гэтага папулярнага ва ўсім сьвеце ячменнага напою.
Распараджэньнем Нацыянальнага банку накладзеныя абмежаваньні на набыцьцё банкамі валюты.
Два беларусы, якія бралі ўдзел у “Эўрабачаньні-2009” у Маскве, паказалі адрозныя вынікі.
Дзеля “апэратыўнага рэгуляваньня сытуацыі” Нацбанк атрымаў права самастойна вызначаць памер абавязковага продажу валюты на ўнутраным рынку юрыдычнымі асобамі і прадпрымальнікамі.
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што ў эканоміцы Беларусі дасягнутая “стабілізацыя”.
Сёньня кіраўніцтва Фэдэрацыі хакею Беларусі наладзіла прэс-канфэрэнцыю з нагоды атрыманьня права на правядзеньне ў Менску сусьветнага першынства 2014 году.
Загрузіць яшчэ