У адпаведнасьці з ранейшым прэзыдэнцкім указам № 60 і нядаўняй урадавай пастановай № 644, ад 1 ліпеня будзе дадзены старт уніфікацыі захадаў, накіраваных на «ўдасканаленьне выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт». Як лічаць экспэрты, дзяржаўнае ўмяшаньне ўрэшце можа прывесьці да таго, што ўвесь беларускі інтэрнэт паступова «перакачуе» ў замежжа.