«Як вядома, Вы ня толькі пішаце кніжкі, але і займаецеся гістарычнай мітатворчасьцю. Цяпер Вас зноў заносіць — культывуеце міт, нібыта ў нашай гісторыі нейкую асаблівую ролю адыгралі жанчыны. Ды ўсюды роля ў іх была, канечне, надзвычай важная, але прыкладна аднолькавая: нараджаць дзяцей, захоўваць сямейнае гняздо. А выключэньні бывалі ўва ўсіх народаў. У нас — Эўфрасіньня Полацкая, у французаў — Жанна д’Арк. Я, вядома, ня ўлічваю ХХ стагодзьдзе з эмансыпацыяй, фэмінізацыяй ды наш час з цэлай плеядай жанчын-прэзыдэнтаў. Дык навошта Вам гэтыя міты?»