Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1963 годзе з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебска. У 1988 годзе быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г. З сакавіка 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, быў каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Член Канстытуцыйнай Камісіі, камісіі па пытаньнях СМІ і правах чалавека, камісіі па вывучэньню дзейнасьць службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Гельсынскага камітэту. У жніўні 1996 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 — супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)».
Аўтар Сяргей Навумчык
-
18:10, 31 жнівень 2022
Чаму ня варта пляваць усьлед Гарбачову
-
23:23, 23 жнівень 2022
Палец Лукашэнкі, альбо як прапагандысты атрымалі Дзяржаўную прэмію за падман
-
16:43, 21 жнівень 2022
Чаму ня варта «абнуляць» жнівень 1991-га. Піша Сяргей Навумчык
-
22:50, 16 чэрвень 2022
«Вінаваты, аказваецца, Васіль Быкаў! Абсурд»
-
07:30, 24 сакавік 2022
Каму цяпер служыць беларускае войска