Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумчык: Лукашэнка працягвае помсьціць Быкаву і праз 19 год пасьля ягонай сьмерці

Васіль Быкаў. Каляж
Васіль Быкаў. Каляж

Роўна 31 год таму, 1 верасьня 1993 году, парлямэнцкая «Народная газета» надрукавала артыкул Васіля Быкава «Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам».

У ім Быкаў каменя на камені не пакідаў ад інтэрвію дырэктара саўгасу «Гарадзец», дэпутата Лукашэнкі маскоўскай камуністычнай газэце «Правда», якое выйшла пад загалоўкам «Да возродится!».

«Возродиться» павінен быў Савецкі Саюз. І пачаць Лукашэнка прапанаваў з аб’яднаньня Беларусі і Расеі. Або, калі іншымі словамі, зь ліквідацыі беларускай незалежнасьці.

Артыкул Васіля Быкава ў "Народнай газэце", 1 верасьня 1993 г.

«Увогуле, не было б вялікага сэнсу палемізаваць з гэтым газэтным ёкатам перапалоханага чалавека, які за гады ідэалягічнага ачмурэньня, відаць, не разабраўся ў гістарычнай сутнасьці часу, — пісаў Быкаў, — калі б аўтарам таго інтэрвію, дадзенага ваяўнічаму прадстаўніку камуністычнай журналістыкі, ня быў народны дэпутат, прадстаўнік выбранай улады... Гэты і да яго падобныя дэпутаты, ужо ня тоячыся, узялі курс на ліквідацыю той дзяржаўнасьці, на дэнансацыю белавескіх пагадненьняў і «воссоздание единой союзной государственности».

На добры лад, пасьля такой заявы дэпутат Лукашэнка павінен быў быць пазбаўлены дэпутацкага мандату, чаго і запатрабавалі дэпутаты БНФ. Але менш як праз год Лукашэнка стаў прэзыдэнтам. І сваю крыўду на Быкава не забыў.

Сёньня ён прадэманстраваў узнагароды Быкава, якія падманам махляры ўзялі (а фактычна — скралі) у 95-гадовай удавы — Ірыны Міхайлаўны. Лукашэнка ўсклаў віну на сваякоў пісьменьніка.

Якім чынам ордэны і мэдалі апынуліся ў руках Лукашэнкі, які ланцуг быў паміж злодзеямі і Лукашэнкам — мы, упэўнены, цяпер не даведаемся.

Але добра вядома адно: Лукашэнка помсьціў Быкаву пры жыцьці, калі ў падкантрольных яму СМІ Васіля Ўладзімеравіча палівалі брудам і фактычна прымусілі яго пакінуць Беларусь. Рэжым помсьціў Быкаву, калі на пачатку 2003 году пазбавіў яго і жонку прапіскі ў менскай кватэры (усе, хто быў тады побач з Быкавым, сьцьвярджаюць, што гэта прысьпешыла ягоную сьмерць). Помсьціць яму і пасьля сьмерці — у беларускай сталіцы няма ні помніка Быкаву, ні вуліцы ягонага імя.

Помсьціць і блізкім: засталося невядомым, хто ўвесну 2016 году зьбіў Валянціну Ўладзімераўну, родную сястру Быкава, ды гэтак моцна, што яна неўзабаве памерла. Зьбілі, між іншым, у яе доме.

І вось цяпер — цынічнае абвінавачваньне ў бок родных з вуснаў Лукашэнкі, які ў той жа тырадзе перад школьнікамі назваў Быкава «неадназначным чалавекам».

З Быкавым, аднак, усё адназначна: вялікі беларускі пісьменьнік, гонар беларускай нацыі, адзін зь лідэраў нацыянальнага Адраджэньня.

Наконт Лукашэнкі таксама ўсё адназначна.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Дзясяткі тысяч беларусаў на разьвітаньні з Васілём Быкавым. ФОТА

Чарга ў Дом літаратара, дзе праходзіла разьвітаньне з Васілём Быкавым, расьцягнулася на сотні мэтраў
1/20 Чарга ў Дом літаратара, дзе праходзіла разьвітаньне з Васілём Быкавым, расьцягнулася на сотні мэтраў
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў ля труны
2/20 Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў ля труны
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Разьвітаньне з Быкавым у Доме літаратара. Вінцук Вячорка (зьлева) і Аляксей Кароль (справа)
3/20 Разьвітаньне з Быкавым у Доме літаратара. Вінцук Вячорка (зьлева) і Аляксей Кароль (справа)
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Паэт Рыгор Барадулін разьвітваецца з Быкавым
4/20 Паэт Рыгор Барадулін разьвітваецца з Быкавым
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Пісьменьнік Генадзь Бураўкін
5/20 Пісьменьнік Генадзь Бураўкін
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна (зьлева), сын Васіль (у цэнтры) і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук
6/20 Жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна (зьлева), сын Васіль (у цэнтры) і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі (зьлева) сярод прысутных на пахаваньні
7/20 Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі (зьлева) сярод прысутных на пахаваньні
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў Уладзімер Пузыня грае на сурме
8/20 Беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў Уладзімер Пузыня грае на сурме
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Навуковец і грамадзкі дзеяч Радзім Гарэцкі
9/20 Навуковец і грамадзкі дзеяч Радзім Гарэцкі
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук 
10/20 Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук 
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Журналіст Аляксандар Старыкевіч
11/20 Журналіст Аляксандар Старыкевіч
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
12/20

Труну выносяць з Дому літаратара на вуліцы Фрунзэ ў Менску
13/20 Труну выносяць з Дому літаратара на вуліцы Фрунзэ ў Менску
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
14/20

Жалобнай працэсія на тагачасным праспэкце імя Францыска Скарыны каля менскай Філярмоніі 
15/20 Жалобнай працэсія на тагачасным праспэкце імя Францыска Скарыны каля менскай Філярмоніі 
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
16/20

Аляксей Шэйн, Валер Шчукін, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Юры Хашчавацкі, Валер Фралоў ды іншыя каля труны
17/20 Аляксей Шэйн, Валер Шчукін, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Юры Хашчавацкі, Валер Фралоў ды іншыя каля труны
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
18/20

Перад пахаваньнем на Ўсходніх могілках
19/20 Перад пахаваньнем на Ўсходніх могілках
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Рыгор Барадулін кідае зямлю ў магілу
20/20 Рыгор Барадулін кідае зямлю ў магілу
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Previous slide
Next slide

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG