Дыплём з такой жартаўлівай назвай прысуджаны Ўпраўленьню юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму незарэгістраванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.
Трывогу забіў загадчык ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму. Ён накіраваў службовую запіску начальніку ўпраўленьня спраў райвыканкаму.
У мястэчку Лунна Мастоўскага раёна ў краме прадавалі круасаны пасыпаныя замест цукру кальцыніраванай содай. Іх у краму завезьлі з Мастоў.
Гэта робяць сябры партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Збор подпісаў пачаўся пасьля таго, як актывіста партыі Юрыя Казака зьвінавацілі ў тым, што ён абліў зялёнай фарбай помнік Леніну.
Сэзонны наплыў кліентаў адчулі ў майстэрнях, дзе рамантуюць абутак. Майстры кажуць, што гарадзенцы сталі альбо беднымі, альбо эканомнымі.
Прычынай сталася перавышэньне ў большасьці школаў 30% узроўню захворвальнасьці сярод школьнікаў. Заняткі пакуль прыпынілі на тыдзень. Пра гэта нашаму радыё паведаміла намесьніца загадчыка Лідзкага РАНА Аляксандра Дзярбан.
Дэпутат Мастоўскага райсавету Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Кухлей зьвярнуўся ў мясцовую “раёнку” са зваротам.
У лісьце да міністра архітэктуры і будаўніцтва А.Селязьнёва рабочыя гуты “Нёман” пішуць, што зьвярнуцца іх прымусіла крытычная сытуацыя на прадпрыемстве.
Ад 1 студзеня 2010 году набывае моц указ прэзыдэнта №510 “Аб удасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці”. Паводле ўказу, ня будзе падставай да праверкі заява ананімаў.
У нядзелю ў Сьвіслачы і Якушоўцы Гарадзенскай вобласьці актывісты палітычных партый, грамадзкіх і моладзевых арганізацый, проста грамадзяне ўжо 14-ты раз ушаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года.
Экскаватар адкапаў парэшткі людзей: косьці, чарапы. Спыняць працы ніхто і не падумаў: трубы праклалі, а потым усё засыпалі.
Расейскі фізік А.Ажароўскі па выхадзе на волю з Астравецкага ізалятара заявіў "Свабодзе", што працягне даводзіць нікчэмнасьць пабудовы АЭС у Беларусі.
Андрэя Ажароўскага выпусьцілі з Астравецкага ізалятара часовагаа ўтрыманьня. Ажароўскага сустрэлі сябры і адразу павялі накарміць.
“Каты Ёзафа Ратцынгера” – так называецца чарговая кніга нашага калегі, карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, якую ён прадставіў сёньня гарадзенскім чытачам.
Расейскі эколяг абскарджвае рашэньне Астравецкага суда, згодна якога зараз адбывае 7-сутачнае пакараньне ў Астравецкім сьледчым ізалятары.
Падчас грамадзкіх слуханьняў у Астраўцы ў справе АЭС не гучалі галасы навукоўцаў, якія супраць будаўніцтва станцыі, а таксама меркаваньні людзей, якія будуць жыць каля АЭС.
Грамадзкія слуханьні аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі адбыліся ў Астраўцы паводле сцэнару ўладаў. Пры гэтым час ад часу з трыбуны ўсё ж гучалі галасы, што атамная электрастанцыя небясьпечная і не патрэбная Беларусі.
Каардынатар расейскай групы “Экозащіта” фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Да канца года назавуць новы замак Беларусі, дзе пачнецца рэстаўрацыя. Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіў міністар культуры Павал Латушка.
Актывісты АГП гэтым самым хочуць наблізіць спрошчанае перасячэньне беларуска-літоўскай мяжы.
Загрузіць яшчэ