Так называецца 8-я кніга з сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, нядаўна выпушчаная гарадзенскім Рухам “За Свабоду”.
Прэзэнтуючы ў Горадні кнігу “Як?” з бібліятэкі “Свабоды” аўтар Сяргей Дубавец зазначыў, што паставіў у ёй толькі пытаньні, але не імкнуўся даць на іх адказы.
Група гарадзенскіх гісторыкаў зьвярнулася да міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з просьбай ўзяць лёс палаца ў Сьвяцку пад асабістую апеку.
Рыма-каталіцкі, грэка-каталіцкі і праваслаўны сьвятар супольна асьвяцілі ўсталяваны мясцовымі жыхарамі крыж.
Бацькі некаторых дзяцей з Наваградзкай школы № 1 вінавацяць настаўніцу і дырэктарку, што тыя прымушаюць дзяцей наведваць факультатыў па “Асновах праваслаўнай маралі”. Дырэктарка сьцьвярджае, што гэта ня так.
Мясцовы райвыканкам адмовіў актывістам у выдзяленьні памяшканьня, спаслаўшыся на тое, што акурат у гэтыя дні ў раённым цэнтры будуць праводзіцца мерапрыемствы, прысьвечаныя Тыдню маці.
Прадпрымальнік cпадар Уладзімер з Горадні займаецца турыстычным бізнэсам. У гэтай сфэры дзейнасьці ён ужо каля 10 гадоў.
Адмову выдзеліць памяшканьне, падпісаную старшынёй мясцовага гарвыканкаму, сёньня атрымаў актывіст руху “За свабоду!” Сяргей Трафімчык.
Прадстаўнікі малога бізнэсу цягам тыдня адказваюць на пытаньне – “Ці лёгка быць у Беларусі прадпрымальнікам?”
Сярод апісаных рэчаў: кампутар, тэлевізар, DVD і тунэр. Сьледчы паведаміў, што сьледзтва падыходзіць да заканчэньня і неўзабаве чакаецца суд
Ці хацелі б вы, каб ваша мястэчка пасьля Другой сусьветнай вайны засталося ў складзе Польшчы, як гэта было да 1939 году? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да жыхароў мястэчка Індура Гарадзенскага раёну.
Ці не хацелі б вы, каб ваша вёска пасьля Другой сусьветнай вайны засталася ў складзе Беларусі, як гэта было пасьля 1939 года? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да жыхароў вёскі Гнецюкі гміны Заблудаў Падляскага ваяводзтва.
У дзень Беларускага пісьменства ў Смаргоні адкрылі помнік Францішку Багушэвічу, асьвяцілі новую царкву і прапагандавалі саюзную дзяржаву.
Помнік архітэктуры ХІХ ст. палац у Жэмыславе Іўеўскага раёна, які знаходзіцца ў аварыйным стане, уладальнік - мясцовы калгас, прадаў за 9,5 млн. рублёў бізнэсмэну. Дзяржкантроль выявіў парушэньні і праз суд яго ізноў вярнулі СПК “Суботнікі”.
У адным з цэхаў Мастоўскай сельгастэхнікі сабралі досьледную партыю мабільных тэлефонаў для пэнсіянэраў.
5 верасьня ў Менску пройдзе 12 зьезд Партыі БНФ. На зьезьдзе будуць вызначаныя стратэгія і кірунак дзейнасьці на бліжэйшыя два гады. Чаго чакаюць ад зьезду дэлегаты з рэгіёнаў? Алесь Дзергачоў, праваабаронца, дэлегат зьезду Партыі БНФ ад Смаргоні:
Cлонімскія ўлады не далі мясцовым актывістам памяшканьня, каб правесьці круглы стол. Мастоўскія ўлады адмаўляюць у памяшканьні для сходу па вылучэньні кандыдатаў на Эўрапэйскі форум.
Лідзкага актывіста “Маладога фронту” Вадзіма Бароўскага выклікаюць на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі ў справе распаўсюджваньня партрэтаў палітвязьня Арцёма Дубскага. Паседжаньне камісіі прызначанае на заўтра.
Гарадзенскі прадпрымальнік Чэслаў Касьяновіч два гады судзіцца з гарвыканкамам за кампэнсацыю забранай у яго ўласнасьці. Для будаўніцтва школы ў бізнэсоўца забралі аўтастаянку, хочуць пазбавіць кавярні і крамы. Ніякай кампэнсацыі за сваю ўласнасьць Касьяновіч не атрымаў. Ягоную справу неўзабаве мае яшчэ раз разгледзець абласны суд.
Анджэй Пісальнік, карэспандэнт газэты “Rzeczpospolita” ў Беларусі, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне за намер распаўсюду выданьняў без выходных дадзеных.
Загрузіць яшчэ