Лідзкія ўлады правядуць раскопкі на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы. Мясцовыя актывісты супраць, бо, на іх думку, раскопкі маюць праводзіць археолягі з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, а не вайсковы пошукавы атрад.