У сярэднім кожны чацьвёрты перастаў наведваць спартовыя заняткі ў беларускіх фітнэс-цэнтрах. Найперш гэта дзеці і пэнсіянэры. Астатнія займаюцца бяз масак і з доступам да антысэптыкаў. Некаторыя студыі пераходзяць у онлайн.
У трох жыхароў Лельчыцкага раёну пацьвердзілі каранавірус. Карэспандэнты Свабоды назіралі за жыцьцём палескай вёскі Ліпляны, дзе выявілі COVID-19, і райцэнтру Лельчыцы — адкуль забралі аўтобус «кантактных».
Жыхары райцэнтру Лельчыц Гомельскай вобласьці паведамілі Свабодзе, што зь іхнага райцэнтру і суседняй вёскі праз каранавірус забралі каля сотні чалавек.
Прэсавая сакратарка Гомельскага аблвыканкаму Вольга Рабікава пацьвердзіла Свабодзе, што шпіталізаваны з каранавірусам — жыхар Лельчыц.
Беларускія турмы закрытыя на карантын. Аддзелы ўнутраных спраў і папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу закупяць сродкі для дэзынфэкцыі.
У Гомлі пацьвердзілі другі выпадак захворваньня на каранавірус у рэгіёне. Цяпер жыхары 40-кватэрнага дому — «кантакты другога ўзроўню». Як праходзіць самаізаляцыя, расказала адна з жыхарак дому.
Ад пачатку сакавіка прадпрыемства «СьветлагорскХімвалакно» заключыла 20 новых кантрактаў, пашырыла геаграфію паставак аж да Кітаю і цалкам загрузіла новую лінію. Усё праз ажыятажны попыт на прадукцыю заводу — спанбел і акваспан. Зь яе робяць аднаразовыя маскі, бахілы і халаты.
Суд Гомельскага раёну вынес рашэньне ў гучнай справе дзевяці маладых людзей, пяць зь якіх на момант затрыманьня былі непаўналетнімі. За «закладкі» з наркотыкамі суд прызначыў ім пакараньні ад 2 гадоў «хіміі» да 8 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
У Гомлі міліцыя ўключылася ў барацьбу з каранавірусам. У адным з дамоў, дзе ўчора праводзілі санітарную апрацоўку праз падазрэньне на каранавірус у адной з жыхарак, міліцыя абышла ўсіх жыхароў. Супрацоўнікі сілавой структуры загадалі жыхарам «нікому нічога не казаць» і не выходзіць з дому.
Інструкцый ад кіраўніцтва не было. Гомельскія таксісты самі ўзброіліся антысэптыкамі і антыбактэрыяльнымі сурвэткамі. Праціраюць рукі пасьля прыёму купюр ад пасажыраў, ручкі аўта, праветрываюць салён.
У 58-гадовай жыхаркі Жыткавічаў дыягнаставалі каранавірус. «Дагэтуль яна тыдзень была на бальнічным. За гэты час нават здымак лёгкіх не зрабілі. У суботу яна страціла прытомнасьць, калі выйшла ад тэрапэўта. Трапіла ў рэанімацыю», — расказала пляменьніца жыхаркі райцэнтру.
Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.
У 16-тысячным раённым цэнтры Жыткавічах Гомельскай вобласьці выявілі жанчыну, у якой пацьвердзілася захворваньне COVID-19.
Зачыненыя крамы, офісы, школы, рэстараны і храмы. Пустыя вуліцы. У некаторых штатах — камэнданцкі час. Карантын для школьнікаў і студэнтаў можа працягнуцца да восені. Пра пандэмію каранавірусу ў ЗША распавядае беларуска Сьвятлана.
У ЗША сьвятары праводзяць сваіх вернікаў у апошні шлях праз тэлефон. У Італіі ксёндз правіць імшу, паставіўшы на лаўкі фатаздымкі парафіян. У маскоўскіх і пецярбурскіх касьцёлах скасавалі нядзельныя імшы — да 9 красавіка.
Свабода разьбіралася, як загарода на мяжы бурыць фінансавыя і гуманітарныя масты ўкраінцаў і беларусаў.
Кармянскі раён займае апошнія радкі ў статыстыцы дабрабыту. Ён найбяднейшы ў Гомельскай вобласьці. Другі паводле беднасьці ў краіне. «Гэта дно», «пэрспэктываў няма», «лепш ня будзе». — так кажуць пра сваю малую радзіму тутэйшыя.
Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка выказаўся, што трактар і гарэлка ратуюць ад каранавірусу. Свабода запытала ў трактарыстаў, чым яны ратуюцца ад сусьветнай заразы.
Украіна з панядзелка закрыла межы. Цяпер на тэрыторыю Ўкраіны могуць трапіць толькі ўкраінскія грамадзяне ці беларусы, якія маюць від на жыхарства. Свабода праверыла, як працуюць абмежаваньні на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Ігар Ягадкін зь дзяцінства любіў маляваць. У 90-х ён з партнэрам заснавалі друкарню, якая цяпер — лідэр на рынку ў Гомлі. Ігар намаляваў лягатыпы Беларускай чыгункі і Белпошты — і ня толькі. Зарабляў грошы, малюючы этыкеткі і па-мастацку аздабляючы дамы багатых «новых рускіх» у Маскве.
Загрузіць яшчэ