Адна з найбольш хваравітых праяваў эканамічнага крызысу, якую адчулі на ўласным досьведзе амаль усе беларусы — імкненьне дзяржавы любым спосабам выцягнуць з кішэняў грамадзянаў як мага больш грошай…
На працягу ўжо больш як дваццаці гадоў насельніцтва Беларусі марудна, але няўхільна скарачаецца. Па сутнасьці, з мапы Беларусі за гэтыя гады зьнік вялізны горад — большы за Гомель ці Магілёў.
Зьява, якую цяжка не заўважыць у сёньняшняй Беларусі, — масавая працоўная міграцыя за межы краіны. Прычым зьяжджаюць, як правіла, найбольш працавітыя, здольныя, маладыя.
Вялікі розгалас выклікала паведамленьне пра тое, што ў разгар эканамічнага крызісу ўлада будуе пад Менскам новы мэдычны цэнтар для высокапастаўленых чыноўнікаў.
У Беларусі чакаюць чарговай грашовай рэформы: ужо ў ліпені, беларускі рубель набудзе новы выгляд. Наміналы купюраў больш ня будуць вымярацца тысячамі і мільёнамі, а ў кішэнях беларусаў упершыню за апошнія дваццаць пяць гадоў зьявяцца манэты.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык прыляцеў у Менск пасьля 20 гадоў палітычнай эміграцыі. Адразу з аэрапорту ён паехаў да магілы Васіля Быкава.
Празь месяц улады Беларусі мяркуюць правесьці так званы «Ўсебеларускі народны сход» — вялікую нараду прыхільнікаў рэжыму, сцэнар якой уяўляе сабой амаль дакладную копію колішніх зьездаў КПСС. У чым сэнс гэтай імпрэзы, ход і вынікі якой усім загадзя вядомыя?
Галоўнай тэмай у пошце Свабоды на працягу апошніх месяцаў застаюцца эканамічныя выклікі, зь якімі давялося сутыкнуцца беларускай дзяржаве ў выніку сваёй аднабаковай арыентацыі на расейскі рынак і расейскую палітыку.
На пачатку траўня ў Беларусі традыцыйна шмат згадваюць пра Другую сусьветную вайну. У афіцыйнай ідэалёгіі кожная гадавіна перамогі над фашызмам — гэта падстава для маштабнай прапагандысцкай кампаніі.
Беларуская рэчаіснасьць імкліва мяняецца, і зьмены гэтыя найчасьцей — ня ў лепшы бок. Менавіта такія назіраньні і высновы ўтрымліваюцца ў многіх лістах, якія мы атрымліваем у гэтыя красавіцкія дні.
Яшчэ год таму, перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі, Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што падвышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе… Пэнсійная тэма — адна з найбольш папулярных у гэтыя дні ў пошце Свабоды.
У пошце Свабоды часта сустракаюцца расповеды пра канкрэтныя побытавыя сытуацыі, зь якімі людзі сутыкаюцца ў жыцьці. Многія зь іх, на першы погляд, выглядаюць прыватнымі, але праз прызму іх часта бачныя агульныя адметнасьці і заганы сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці.
Мяркуючы па пошце Свабоды, эканамічныя праблемы, якія перажывае Беларусь, турбуюць усё большую колькасьць людзей. Масава скарачаюцца заробкі, расьце беспрацоўе, улада заявіла, што ў хуткім часе падніме ўзрост выхаду на пэнсію.
Значная частка пошты Свабоды — гэта расповеды пра паўсядзённыя клопаты, пра тое, якія зьмены адбываюцца сёньня ў жыцьці шараговага беларускага грамадзяніна. Калі меркаваць па большасьці лістоў на гэту тэму, зьмены апошняга часу цяжка назваць станоўчымі.
Людзі, якія ўважліва чытаюць і глядзяць афіцыйныя мэдыі, ведаюць: у Беларусі вельмі мала беспрацоўных і надзвычай шмат дармаедаў, якія імкнуцца падмануць беларускую падатковую сыстэму. А якая ў рэальнасьці сытуацыя на рынку працы ў Беларусі?
Тэма, якая на працягу многіх гадоў нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — беларуска-расейскія дачыненьні, хісткасьць і няўстойлівасьць беларускай незалежнасьці на тле агрэсіўнай вонкавай палітыкі Масквы.
Эканамічныя праблемы, цяжар якіх становіцца ўсё больш адчувальны для беларусаў, пэўным чынам паўплывалі і на палітычныя працэсы ў Беларусі, на стаўленьне ўлады да апазыцыі, да арганізатараў масавых пратэстаў. Гэта адзначаюць у сваіх допісах нашы слухачы.
Нягледзячы на тое, што ўлады не перашкаджалі арганізатарам несанкцыянаваных акцыяў пратэсту ў Менску, мітынгі цяжка было назваць шматлюднымі. Пры гэтым значную частку тых, хто сабраўся на плошчы, складалі зусім не прадпрымальнікі, дзеля якіх ладзіліся гэтыя пратэсты. Чаму так адбылося? Разважаем з чытачамі Свабоды.
Тэма, якая часта гучыць у пошце Свабоды, — шырокі распаўсюд у Беларусі п’янства і алькагалізму.
Імклівы заняпад беларускай эканомікі трывожыць усё большую колькасьць людзей. Гэта адбіваецца і на тэматыцы пошты Свабоды.
Загрузіць яшчэ