Назіраючы за тым, зь якімі эканамічнымі і вонкавапалітычнымі праблемамі сутыкаецца Расея, усё больш беларусаў задумваюцца над будучыняй уласнай краіны. Усе гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі залежнасьць Беларусі ад Расеі толькі ўзмацнялася, і вынік гэтага беларусы адчуваюць на ўласных кішэнях.