Усяго некалькі дзён таму Лукашэнка ледзь не з царкоўнага амбону пагрозьліва папярэдзіў усіх нядобразычліўцаў, што «пад бізуном мы больш ніколі хадзіць ня будзем». І вось цяпер — беларуская мова з высокай трыбуны. Зразумела, што некаторыя насьцярожана напружыліся: ці не паварот гэта ў палітыцы?
Раніцай уключыў 1-ы тэлеканал. Галоўная навіна ва ўсіх інфармацыйных выпусках — пачатак Каляднага хакейнага турніру на прыз прэзыдэнта Лукашэнкі. Адметнасьць сёлетняга турніру — тое, што ён адбываецца на тле, магчыма, самага вялікага за апошнія два дзесяцігодзьдзі правалу беларускага хакею.
Чаму пункт адліку гісторыі беларускага аўтарытарызму выдаюць за пачатак дзяржаўнасьці.
Падсьвядома ён ужо даўно болей глядзеў угару, увысь, чым на грэшную зямлю, на якой апошнія гады яму давялося перажыць столькі болю і стратаў, здрады і адзіноты.
Эйсмант назвала паведамленьні некаторых СМІ пра тое, што Аляксандар Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам, «поўнай лухтой», і асабіста я ёй цалкам веру.
Раней у беларускія ВНУ цяжка было паступіць, цяпер — цяжка НЕ паступіць.
Стомленая і раздражнёная доктарка, якой я, адседзеўшы столькі часу пад дзьвярыма, выказаў усё, што думаю з гэтай нагоды, адмахнулася: «А што вы хацелі? У нас пэрсаналу бракуе. А людзей вунь колькі…»
Трыццаць год таму кароткі адрэзак «перабудовачнай» гісторыі Літвы паказаў, як У Беларусі, дзе лёс нацыянальнай сымболікі значна больш пакручасты,
З вакна майго офіса бачны невялікі зграбны будынак мініятурнага вакзалу Менскай дзіцячай чыгункі. Гэтай цацачнай чыгунцы — дзіцячай забаве не аднаго пасьляваеннага пакаленьня юных беларусаў — ужо больш як 60 гадоў.
Пра Трасьцянец я ўпершыню пачуў ад нашага выкладчыка фатасправы факультэту журналістыкі БДУ Георгія Захаравіча Бегуна напрыканцы 1981 году. Чалавек патрабавальны і цьвёрды, ён рэдка дазваляў сабе лірычныя адступленьні падчас заняткаў, але ў той дзень чамусьці быў настроены на ўспаміны. Расказаў, як удалося ацалець у лягеры сьмерці «Трасьцянец».
Ці сапраўды ў Польшчы татальна зьнішчаюць помнікі колішняй савецкай прысутнасьці, у тым ліку манумэнты Чырвонай Арміі, якая вызваляла краіну ад нямецкай акупацыі ў 1944–45 гадах?
Як здарылася, што больш за сто раённых газэт Беларусі, якія ў БССР у 90 працэнтах выпадкаў выдаваліся на беларускай мове, за гады кіраваньня Лукашэнкі сталі амаль спрэс расейскамоўнымі?
Хутка дзень народзінаў Леніна, а значыць, у Беларусі ў бліжэйшую да гэтага дня суботу — суботнік. Цяпер агульнанацыянальныя суботнікі захаваліся толькі ў Беларусі і Ўзбэкістане, а калісьці для ўсіх савецкіх грамадзянаў яны былі звыклай завядзёнкай.
«Глядзі: «белОснежный» і «белОкаменный» трэба пісаць праз «о», а «БелАрусь» — праз «а»... А некаторыя напісалі праз «о» — гэта памылка»
Пытаньне дачкі-школьніцы вывела мяне з раўнавагі: «А чаму абвяшчэньне БНР у школьным гістарычным атлясе пазначана белым сьцягам? Хіба яе пад такім сьцягам абвясьцілі?»
Як зьмянілася жыцьцё беларускіх пэнсіянэраў за 30 апошніх гадоў — калі абапірацца на лічбы і факты, а не на эмацыйныя суб’ектыўныя ацэнкі?
Усё больш схіляюся да перакананьня, што ў Беларусі няма і ніколі не было цалкам, 100-адсоткава нацыянальных беларускамоўных школ — у тым выглядзе, як існуюць, напрыклад, расейскамоўныя школы ў Расеі ці польскамоўныя — у Польшчы.
Спачатку ў вёсцы закрылі школу. На першым часе бацькі спрабавалі супраціўляцца, потым большасьць зьмірылася з тым, што давядзецца вазіць дзяцей у іншую вёску за шэсьць кілямэтраў. Тыя, хто не зьмірыўся, проста зьехалі адсюль.
Мой знаёмы «дармаед» Віктар пра новы прэзыдэнцкі дэкрэт даведаўся з майго тэлефанаваньня. І вельмі ўзрадаваўся, што ад яго нарэшце адчэпяцца і ня будуць больш спаганяць «дармаедзкі» збор.
Калі я гляджу на мапу гіпатэтычнай Вяйшнорыі, у мяне ўзьнікае вялікі сумнеў у тым, што ейныя абрысы прыдуманыя выпадкова, а аўтары ідэі служаць у Генштабе беларускіх Узброеных сілаў.
Загрузіць яшчэ