Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я спадзяюся, што акцыя 3 ліпеня пройдзе масава, годна і спакойна», — Статкевіч


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч, які 22 чэрвеня ня браў удзелу ў пікеце салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў», але сачыў за ёй праз інтэрнэт, сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што колькасьць людзей для пікету была цалкам дастатковая.

— Пікет гэты крыху пазаплянавы. Бо, абвясьціўшы вялікую акцыю на 3 ліпеня, весьці нейкую рэклямную кампанію за 11 дзён да яе складана. Але ўлічваючы, што маладыя людзі знаходзяцца ў зьняволеньні, а сюды ўжо прыяжджаюць, як у нармальную краіну, міністры шэрагу цэнтральнаэўрапейскіх краін, шэраг актывістаў Беларускага нацыянальнага кангрэсу ўзялі ініцыятыву на сябе.

У прыватнасьці, яе абвясьціў Максім Вінярскі. Таксама яе прапанавалі абвясьціць Сяргею Кунцэвічу, бо якраз тады да яго была прыцягнута ўвага пасьля выхаду на волю. Але ў сувязі з пагаршэньнем здароўя Сяргея адказнасьць за гэтую акцыю ўзяў на сябе Максім Вінярскі, а БНК яе падтрымаў.

Але мы адразу падкрэсьлівалі, што гэта пікет, а асноўная акцыя будзе 3 ліпеня. І, безумоўна, людзі, адказныя за акцыю 3 ліпеня, ня толькі я, сёньня не прыйшлі. Гэта сьвядомае рашэньне, каб лідэры засталіся на свабодзе, бо мы ведаем, што іншы раз улада карыстаецца самымі малазначнымі нагодамі, каб нэўтралізаваць і прэвэнтыўна захапіць патэнцыйных лідэраў акцыі.

Паводле Статкевіча, дзесяці ўдзельнікаў пікету было дастаткова, каб нагадаць Беларусі, сьвету і міністрам, якія прыехалі ў Менск, што адбываецца ў краіне.

— Гэтую задачу людзі выканалі. І я хачу сказаць вялікі дзякуй гэтым мужным і годным людзям, якія зрабілі ўсё тое, што патрэбна было зрабіць у гэты дзень.

Тое, што ўлады далі магчымасьць правесьці гэтую акцыю на Кастрычніцкай плошчы, што супрацоўнікі міліцыі не затрымлівалі на плошчы пікетоўцаў, не вырывалі з рук партрэты зьняволеных і плякаты, Мікалай Статкевіч патлумачыў так:

— Гэта зьвязана, па-першае, з тым, што цяпер тут знаходзяцца гэтыя міністры, і арыштоўваць удзельнікаў пікету, зьвернутага ў тым ліку да іх, — гэта яшчэ раз нагадаць, да каго яны прыехалі. Па-другое, напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пачнецца 5 ліпеня, таксама ўлада мусіць сябе стрымліваць. Я спадзяюся, што акцыя 3 ліпеня пройдзе масава, годна і спакойна.

22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў». Больш за 10 чалавек выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням».

На Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі ў «справе патрыётаў» Фота. Відэа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG