Працоўная група, у склад якой увайшлі нерэгулярныя і рэгулярныя перавозчыкі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, правяла першае пасяджэньне ў Менску.
Міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа на просьбу Свабоды пракамэнтаваў выдаленьне з сацыяльных сетак фатаздымкаў з паляўнічымі трафэямі.
Новы міністар лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа выдаліў старонку «ЎКантакце», дзе публікаваў свае фоты са зброяй і забітымі жывёламі. Як да гэтых фотаздымкаў паставіліся ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў?
Упраўленьне адукацыі Цэнтральнага раёну Менску разаслала па школах і гімназіях разнарадку на велікодную багаслужбу 8 красавіка ў менскім храме Ўсіх Сьвятых.
Сэзон вясновага паляваньня ў Беларусі праходзіць па новых правілах. Яны зацьверджаныя прэзыдэнцкім указам № 112 «Аб паляваньні і вядзеньні паляўнічай гаспадаркі», які падпісаны 21 сакавіка. Эколягі сьцьвярджаюць, што новыя правілы могуць нанесьці шкоду прыродзе.
Галоўным рэдактарам «Эўрапейскага радыё для Беларусі» стаў з 2 красавіка 34-гадовы журналіст Павал Сьвярдлоў.
Навошта такі дарагі тэлефон апарату Савету міністраў?
Пасьля трагедыі ў расейскім Кемераве Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі правяло праверкі па ўсёй краіне. Аднак пакуль што ніводная ўстанова за парушэньні не зачынена. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказаў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Цягам тыдня прадстаўнікі аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» сустрэнуцца з кіраўніцай адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай.
Пасьля ўступленьня ў сілу дэкрэту № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» ці могуць беларусы легальна купіць за крыптавалюту тавары і паслугі ў Беларусі?
У Менску адбыўся сход уладальнікаў прыватных міжгародніх маршрутак «нерэгулярных зносін». Яны стварылі працоўную групу, якая павінна прадставіць ва ўрад прапановы па вырашэньні пытаньняў «нерэгулярных» перавозак.
Сёньня ўступіў у сілу ІТ-дэкрэт. Якія пытаньні да яго засталіся ў фінансавага аналітыка, старшага аналітыка кампаніі «Альпары» Вадзіма Іосуба?
28 сакавіка ўступае ў сілу дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў 22 сьнежня мінулага году.
З нагоды трагедыі, якія адбылася ў расейскім Кемераве падчас пажару, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 27 сакавіка сустрэўся зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.
28 сакавіка ўступае ў сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які быў падпісаны 21 сьнежня. Што ўжо ўдалося рэалізаваць на практыцы з абвешчанага ў дакумэнце, і чаго чакаць у бліжэйшай пэрспэктыве?
У сувязі з трагедыяй у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў расейскім Кемераве, дзе ў выніку пажару загінула ня менш за 64 чалавекі, Аляксандар Лукашэнка даручыў МНС праверыць усе гандлёвыя цэнтры ў Беларусі.
28 сэкундаў у праграме «Галоўны эфір» прысьвяціў тэлеканал «Беларусь 1 сьвяткаваньню» 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску ля Вялікага тэатру опэры і балету.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску сямёра ўдзельнікаў сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна, куды іх да суду завезьлі ў аўтазаку з Савецкага РУУС.
На старонцы Ўладзімера Някляева ў фэйсбуку зьявіўся ягоны верш з-за кратаў «Дзень Волі. Да 100-годзьдзя БНР».
Аднаму зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня за заклікі да ўдзелу ў «Маршы годнасьці і волі» 25 сакавіка ў Менску.
Загрузіць яшчэ