Былога дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага выпусьцілі з СІЗА КДБ. Пад час знаходжаньня ў СІЗА ён атрымаў узнагароду.
Дырэктар пінскай сярэдняй школы № 18 Фёдар Радзівон, якога суд прызнаў вінаватым у наўмысным нанясеньні цялесных пашкоджаньняў, звольніўся з пасады.
Тэлегледачы ў Менску змогуць глядзець перадачы ўкраінскага тэлеканалу UATV прыкладна з 10 лютага.
У Менску застаюцца без кіраўнікоў чатыры раёны — Заводзкі, Кастрычніцкі, Партызанскі і Фрунзенскі.
Салігорскі райвыканкам паабяцаў аўтарам пэтыцыі прыбраць шапікі «Табакерка» па продажы тытуню з прыпынкаў грамадзкага транспарту.
24 студзеня ў школах пройдзе адзіны дзень інфармаваньня пад агульным дэвізам «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму «Беларусь сёньня: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі». На ім будуць абмяркоўваць хакейныя турніры з удзелам Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў.
У новым навучальным годзе ў вучняў 9-х, 10-х і 11-х клясаў зьявіцца факультатыў «Асновы сямейнага жыцьця». Пра яго расказала Свабодзе аўтарка навучальнай праграмы Алена Пагодзіна
Камісія каардынацыі працы ў садзейнічаньні занятасьці насельніцтва пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця разаслала «дармаедам» каля дзьвюх тысяч SMS.
Галоўнае ўпраўленьне адукацыі Гомельскага аблвыканкаму накіравала ў падначаленыя структуры інфармацыю аб пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы ў садках і школах рэгіёну — «для разгляду і выкарыстаньня ў дзейнасьці».
Выканаўчы дырэктар агульнарасейскага грамадзкага руху «За правы чалавека» Леў Панамароў лічыць, што пры затрыманьні грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч (вядомая як Насьця Рыбка) адбылося грубае парушэньне закону.
Як ставаіцца да затрыманьня грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч (вядомая як Насьця Рыбка) у транзытнай зоне аэрапорту Шарамецева падчас дэпартацыі з Тайлянду ў Беларусь?
У Беларусі ўступіў у сілу новы закон у пытаньнях захаваньня памежнай бясьпекі, які спрашчае парадак наведваньня памежнай зоны.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з нагоды 100-годзьдзя беларускай дыпляматычнай службы пракамэнтаваў інцыдэнт з выгнаньнем казака зь менскага мэтро.
У Радашкавіцкім пасялковым выканкаме паведамілі, што рашэньне Радашкавіцкага савету дэпутатаў, якое дазваляе ўстановам і мясцовым жыхарам разам зь дзяржаўнай сымболікай выкарыстоўваць нацыянальную, «аўтаматычна страціла сваю сілу».
У Горадні стафардшырскі тэр’ер накінуўся на сямігадовага Андрэя і парваў яму твар. Выпадак адбыўся ўдзень 16 студзеня перад самым пад’ездам дома, дзе жыве дзіця. Маці хлопчыка расказала, якой справядлівасьці яна будзе дамагацца.
Камісія па каардынацыі працы па садзеяньні занятасьці Першамайскага раёну Менску патлумачыла Свабодзе, чаму пакінула мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 7 гадоў, у базе незанятых у эканоміцы.
Міністэрства энэргетыкі накіравала ў прэзыдэнцкую адміністрацыю праект указу «Аб аднаўляльных крыніцах энэргіі». Як гэта адаб’ецца на разьвіцьці альтэрнатыўнай энэргетыкі?
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» хоча далучыць да сваёй тэрыторыі возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Палешукі — і мясцовыя ўлады, і мясцовыя жыхары — катэгарычна супраць. Яны накіравалі тысячу подпісаў кіраўніку дзяржавы.
У мясцовых адміністрацыях зьявіліся новыя структурныя адзінкі — аддзелы і ўпраўленьні. Адбылося гэта паводле дакумэнту «для службовага карыстаньня». Свабода разьбіралася, ці прывёў гэты крок да павелічэньня колькасьці чыноўнікаў насуперак абвешчанай Аляксандрам Лукашэнкам аптымізацыі апарату?
Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Што адбываецца?
Загрузіць яшчэ