У Воршы ў сьцяну будынку райвыканкаму заклалі капсулу з пасланьнем да нашчадкаў. Адрозна ад папярэдняга пасланьня, якое сёньня перадалі ў музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, яно напісана на расейскай мове.
Жыхарку Гомля Юлію Ганісеўскую, шматдзетную маці, наведалі прадстаўнікі сярэдняй школы № 73 і ўручылі ёй «ліст шчасьця» — паведамленьне, што яна ўключана ў базу «не занятых у эканоміцы».
Павал Карназыцкі, якога Служба бясьпекі Ўкраіны дэпартавала ў Беларусь за распаўсюджваньне антыўкраінскай прапаганды на ўкраінскай тэрыторыі, ужо ў Менску.
Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Свабодзе пацьвердзілі факт ДТЗ з удзелам супрацоўніка ДАІ. Свабода даведалася новыя падрабязнасьці здарэньня.
У расейскім горадзе Магнітагорску Чалябінскай вобласьці выбухнуў бытавы газ, абваліўся пад'езд, загінулі больш за 20 чалавек. Свабода згадала выбухі і атручэньні газам ў жылых дамах у Беларусі. Зь якіх прычын яны здараліся і якія былі наступствы?
Ні ў КДБ. ні ў Менгарвыканкаме не называюць імя дзейнага кіраўніка раённай адміністрацыі Менску і адначасова кіраўніка тэрытарыяльнай антыкарупцыйнай камісіі, які штотыдзень у чацьвер задарма атрымліваў прадуктовыя наборы з адной сеткі крамаў.
У РУП «Белпошта» паведамілі, што ўсе паштовыя адпраўленьні на адрас Украіны прымаюцца.
Плястмасавыя цацкі кобрынскай кампаніі «Палесьсе» прадаюцца ў крамах у Токіё.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук агучыў «чорны» сцэнар для Беларусі, згодна зь якім дэвальвацыя беларускага рубля можа дасягнуць як мінімум 50%.
Як будзе ўплываць стварэньне памеснай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне на ўкраінска-беларускія дачыненьні і на сытуацыю ў Беларусі?
«Браць удзел у таінствах новаўтворанай царквы праваслаўныя вернікі Беларусі не павінны».
На біялягічным факультэце БДУ праводзіцца дабрачынны аўкцыён. На ім плянавалася разыграць бонусы ад выкладчыкаў унівэрсытэту, якія дадуць шанец добра здаць сэсію.
У Менску прайшоў беларуска-ўкраінскі экспэртны форум «Беларусь — Украіна: двухбаковы парадак дня ў турбулентным рэгіёне». У ім бралі ўдзел экспэрты і дыпляматы.
Прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкаму Яўген Сачак у камэнтары карэспандэнту Свабоды адрэагаваў на некаторыя пытаньні, якія паўсталі ў аднавяскоўцаў 48-гадовага Сяргея Абрамовіча, знойдзенага 29 лістапада мёртвым у міліцэйскай машыне.
Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Свабодзе паведамілі, што праводзяць праверку самазабойства грамадзяніна ў міліцэйскай машыне ў Нясьвіжы. Праверка ўжо «на стадыі завяршэньня». Расьсьледаваньнем сьмерці затрыманага займаецца Сьледчы камітэт.
У менскім Прэс-клюбе амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі сустрэўся з журналістамі. Пра што ён казаў?
У сусьветным рэйтынгу дабрачыннасьці World Giving Index 2018 Беларусь заняла 121 месца са 144. Ці азначае гэта, што дабрачыннасьць у Беларусі не папулярная? Ці стымулюе яе дзяржава?
Беларускія бровары спадзяюцца захаваць якасьць піва, нягледзячы на новы тэхнічны рэглямэнт «Аб бясьпецы алькагольнай прадукцыі», прыняты радай Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спаўняецца 90 гадоў. Як стваралася акадэмія? Як беларуская навука пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій? Калі былі часы росквіту і апошнія выбары прэзыдэнта?
Паводле эканамічнага аглядальніка Тацяны Манёнак, пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў Беларусі вымушае Аляксандра Лукашэнку даволі жорстка таргавацца з Расеяй за перагляд коштаў на газ.
Загрузіць яшчэ