«Саюз гаўкнуў!», — крыкнуў тады нехта з блізкіх-дарослых, наглядзеўшыся тэлевізару. «Гаўкнуў, хм», — задумалася я, уявіўшы гэтую гіганцкую прастору ў межах школьнай мапы, якая гаўкае.
Неяк Аляксей паехаў у Гомель, узяў з сабой рэвальвэр. Набыў калісьці на рынку, казаў, у Падмаскоўі. Там гэта проста — хочаш пісталет, дык купі сабе і хадзі як чалавек, нікога ня бойся. І ён хацеў, каб было, як у людзей.
Чаму б не пачаць з нашай краіны, і слоган, вось гэты — не павесіць на кожным дзяржаўным сайце, на старонках турыстычных фірмаў і так далей, дзе гэта толькі магчыма.
З малым у выходны мы пайшлі па куртку. Ці па мяса? Не памятаю, але добра, што хоць выйшлі на сьвет Божы. Разам, што важна для ўмацаваньня сяброўскіх сувязяў і генэтычных повязяў пакаленьняў унутры адной сям’і.
Канечне, што ж гэта было б, гвалт, калі б усе пачалі: хадзіць на чырвонае сьвятло, бегаць па цягніку, круціць у руках талёнчыкі, не лічыць капейкі, і хадзіць па газонах, і давяраць незнаёмым.