Праваабаронцы і адвакаты Андрэя Бандарэнкі рыхтуюць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
13 красавіка ў вайсковым шпіталі памёр ад цяжкай хваробы вядомы журналіст і рэдактар, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч Міхаіл Кацюшэнка. Яму было 69 гадоў.
Фрунзенскі раённы суд Менску прызнаў менчука Аляксандра Лапіцкага вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў і накіраваў на прымусовае лячэньне.
Палкоўнік міліцыі распавёў суду, як не браў 80 тысяч даляраў хабару і чаму ўцёк пад Маскву.
Грамадзкага актывіста Алексу Кліменку міліцыянты пагражаюць прымусова даставіць у Цэнтральны суд Менску 14 красавіка на разгляд пратаколу аб удзеле ў пікеце салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі.
Прадпрымальнікі пачалі зьбіраць подпісы для звароту ў Канстытуцыйны суд Беларусі, да Аляксандра Лукашэнкі і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, каб дамагчыся адмены 222 указу.
У Фрунзенскім судзе Менску 20 красавіка пачнуць судзіць жыхара Наваполацку Тараса Аватарава, добраахвотніка «Правага сэктару», якога затрымалі ў лістападзе 2015 году на чыгуначным вакзале ў Менску пасьля прыезду з Украіны.
У Менск зь неафіцыйным візытам прыехала Анна Марыя Андэрс, польская сэнатарка і ўпаўнаважаны прадстаўнік канцылярыі старшыні ўраду Польшчы па пытаньнях міжнароднага дыялёгу.
Чаму Дзьмітрыю Кісялёву захацелася «папіярыць» Беларусь? Якія карысьці ад такога піяру атрымае Расея?
Дачка генэрала Андэрса хоча актывізаваць польска-беларускі гістарычны дыялёг. Ці магчымы беларуска-польскі гістарычны кампраміс адносна Рыскай дамовы і 17 верасьня 1939?
Ці будуць беларускія чыноўнікі езьдзіць на «Джылі»? Куды падзеўся аўтамабіль «Саманд»?
8 красавіка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу Генадзя Якавіцкага, якога ў студзені Менскі абласны суд прысудзіў да расстрэлу.
«Разумею, што гэта зьвязана зь нейкімі гучнымі справамі, мяркую, з акцыямі падтрымкі антыфашыстаў, якіх цяпер трымаюць за кратамі», — сказаў Касінераў карэспандэнту Свабоды.
У Цэнтральным раённым судзе Менску з раніцы 7 красавіка праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаваньня расейскай амбасады ў абарону Надзеі Саўчанкі і шэсьця на Дзень Волі.
У Менску пабываў крамлёўскі прапагандыст, гендырэктар інфармагенцтва «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў. Карэспандэнт Свабоды задаў яму свае пытаньні.
Карэспандэнт Свабоды запытаў у Дзьмітрыя Кісялёва, які знаходзіцца ў Менску, ці зьбіраецца ён задаць пытаньне Ўладзімеру Пуціну пра яго датычнасьць да афшорных скандалаў.
Праваабаронцы і актывісты абвясьцілі збор сродкаў на дапамогу гэтым жанчынам, у якіх адабралі дзяцей і зьмясьцілі за краты па надуманых, як лічаць праваабаронцы, прычынах.
Праваабаронца Андрэй Палуда зазначае, што нават мараторый на сьмяротную кару ў Беларусі застаецца пакуль недасяжнай марай.
6 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску пачаліся суды за мітынг прадпрымальнікаў, які адбыўся на плошчы Незалежнасьці 14 сакавіка.
Топ-мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» на волі. Пра гэта ў сацсетках напісаў журналіст Аляксей Шаўчэнка.
Загрузіць яшчэ