У інтэрнэце зьявілася відэа, на якім міліцыянт у мэтро робіць падножку чалавеку з кійком, які прасіў міласьціну, пасьля чаго жабрак падае на бэтонную падлогу. Гэта здарылася ў пераходзе мэтро «Пятроўшчына» 29 красавіка.
Раварыстам зь Менску Станіславу Канавалаву і Дзьмітрыю Паліенку будзе пагражаць да 6 год зьняволеньня за хуліганства, калі іх справы дойдуць да суду.
Ударнымі тэмпамі ідзе будоўля тэніснага цэнтру на беразе Цнянскага вадасховішча ў менскім мікрараёне Зялёны Луг. Лесу павалілі ўжо некалькі гектараў.
У перадачы «Трайны ўдар» гэтую тэму абмяркоўваюць Алег Грузьдзіловіч, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.
Інцыдэнт адбываецца ў цэнтры Менску на стадыёне «Дынама», які цяпер рэканструюецца.
У менскім «Прэзыдэнт-гатэлі» адкрылася міжнародная канфэрэнцыя «Прафэсійнае навучаньне судзьдзяў і пракурораў. Падыход Рады Эўропы», якую праводзіць Пракуратура Беларусі разам з Радай Эўропы.
У Вярхоўным судзе Беларусі пасьля перапынку аднавіўся працэс па справе экс-сэнатара, былой дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі і яшчэ 6 абвінавачаных, у тым ліку грамадзяніна Літвы Вальдэмараса Норкуса.
26 красавіка ў Цэнтральным судзе Менску прайшлі працэсы над моладзевымі актывістамі Зьмітром Паліенкам і Вячаславам Касінеравым.
Пракурор выставіў новае абвінавачаньне падсуднаму беларускаму байцу, які ваяваў за цэласнасьць Украіны ў добраахвотным батальёне «Правага сэктару».
Ці сапраўды Лукашэнка хоча прадаць расейцам Менскі завод колавых цягачоў? Чаму раптоўна ўзьнялася гэтая тэма?
Як мяняўся вобраз і ўспрыманьне Леніна на працягу нашага жыцьця, якое прыпала і на час, калі вакол яго быў створаны моцны афіцыйны культ, і на час, калі гэты культ быў разбураны.
Ці можа міліцыя помсьціць байкерам у межах закону? Што на гэта польская паліцыя? Каму дае сыгнал міністар Шуневіч?
Тацяна Маскалькова, якую абралі ўпаўнаважанай па правах чалавека Дзяржаўнай Думы Расеі, нарадзілася ў 1955 годзе ў Віцебску.
Цяпер беларускіх добраахвотнікаў, якія бяруць удзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне, змогуць пакараць 5 гадамі зьняволеньня. А тых, хто дапамагае байцам грашыма, — 6 гадамі.
Чацьвёрты дзень працэсу над Тарасам Аватаравым пачаўся з хадайніцтва прадстаўніка абвінавачаньня Аляксандра Мірончыка, які папрасіў перапынку для выстаўленьня Аватараву новага абвінавачаньня.
Да актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага ў хату спрабуюць уварвацца міліцыянты.
У Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністрацыйная справа актывісткі БХД Натальлі Бордак зь Нясьвіжа. Яе пакаралі штрафам на 20 базавых велічынь (4,2 млн рублёў).
Справа Лагацкай набыла рэзананс пасьля таго, як стала вядома, што на яе падаў заяву ў міліцыю сусед. Спадар Мілевіч прасіў прыцягнуць Лагацкую да адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
У Менску пачаўся працэс над Тарасам Аватаравым, жыхаром Наваполацку, які ваяваў ва Ўкраіне як добраахвотнік «Правага сэктару».
Міліцыі пра ўдзел Галіны Лагацкай у мітынгу паведаміў жыхар дому, дзе жыве актывістка.
Загрузіць яшчэ