Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?
Мікалай Статкевіч атрымаў права на тэлефонны званок, зь якога жонка даведалася шмат новага. Андрэя Саньнікаў піша сваякам лісты, але паведамляе пра сябе мінімум зьвестак. У Зьмітра Бандарэнкі пачаліся праблемы з суставамі рук. Ці дазволілі Эдуарду Лобаву атрымаць тэлефонныя карткі, каб званіць дамоў? Алеся Бяляцкага перавялі на іншае месца працы. Напярэдадні Вялікадня Зьміцер Дашкевіч прыслаў ліст зь віншаваньнямі Паўлу Севярынцу.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка спыніў галадоўку і пачаў самастойна есьці і піць сокі. Зь вязьнем у «Навінках» сустрэўся ягоны бацька Аляксандар Каваленка.
Вынікі судова-псыхіятрычнай экспэртызы можна абскардзіць у агульным парадку. Але практыка паказвае, што дыягназ, вынесены ў «Навінках», зьмяніць амаль немагчыма.
Вязьня Сяргея Каваленку паклалі ў 30-е аддзяленьне псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках, дзе трымаюць самых небясьпечных злачынцаў. Стан здароўя Сяргея Каваленкі невядомы.
11 красавіка бацька палітвязьня Сяргея Каваленкі наведаў калёнію «Віцьба-3», дзе ў псыхіятрычным аддзяленьні турэмнага шпіталя знаходзіўся ягоны сын.
Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча "Хто ўзарваў менскае мэтро?
Палітвязень Зьміцер Бандарэнка перанёс другую за час няволі апэрацыю.
Сяргея Каваленку спрабаваў наведаць адвакат, але яму не далі дазвол на сустрэчу.
Навіны з жыцьця беларускіх палітвязьняў.
«Цялесныя пашкоджаньні ўзьніклі ня менш як ад дзевяці траўмуючых узьдзеяньняў рэчамі». 10 красавіка — касацыя. Стан Каваленкі па-ранейшаму цяжкі.
На нарадзе, прысьвечанай зьнешнепалітычным праблемам, якая адбылася 5 красавіка, Аляксандар Лукашэнка заявіў наконт прашэньняў аб памілаваньні ад двух палітвязьняў, што «бліжэйшым часам разгледзіць гэтыя пытаньні».
Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»
Загрузіць яшчэ