Свабодзе дала інтэрвію Натальля Данькова, жонка ўладальніка аднаго зь першых у Беларусі казіно Юрыя Данькова, якога цяпер судзяць.
Былы дырэктар мясакамбінату: міліцыянты ўчынілі правакацыю, помсьцячы за тое, што ён адмовіўся бясплатна выдзеліць ім каўбасы.
Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў ня можа перабрацца з Барысава, дзе знаходзіцца на прафіляктычным наглядзе, у Менск. Малчанаў кажа, што знайшоў працу, але пачаць працаваць у сталіцы пакуль ня можа.
Палітвязень Ігар Аліневіч і былы палітвязень Аляксандар Францкевіч пачалі ліставацца. Гэта здарылася як раз напярэдадні 30-годзя палітвязьня.
Ліст намесьніка старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Юстаса Панкаўскаса дайшоў да былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Мікалая Статкевіча, але без прыкладзенага да яго беларускага перакладу зь літоўскай мовы.
Манэўры «Захад-2013» у некаторых эпізодах выглядалі адпрацоўкай магчымай кропкавай апэрацыі на поўдні.
Прыездам на Госкі палігон прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна скончыліся на тэрыторыі Беларусі сумесныя з Расеяй стратэгічныя манэўры «Захад-2013».
Абнародаваны топ-10 сьпісу самых пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі. У чым асаблівасьці і што аб’ядноўвае самых заможных беларускіх камэрсантаў?
Адно зь першых беларускіх казіно «Данькоў-клюб» выселілі з будынка на вуліцы Мясьнікова.
Беларуская будаўнічая кампанія «Аляксандраў-Строй» праз суд дамагаецца 20 мільёнаў даляраў кампэнсацыі ад «Газпрома».
Маці Мікалая Аўтуховіча ня верыць у тое, што сын парушыў турэмны парадак перад тым, як ускрыў сабе жывот. Праваабаронца Алесь Бяляцкі сустрэне ў зьняволеньні 51 год нараджэньня. Павал Севярынец рыхтуецца да вызваленьня, якой мусіць адбыцца менш як празь месяц.
Сотні мужчын, якія стаяць на вайсковым уліку, былі папярэджаныя, што іх могуць прызваць для ўдзелу ў манэўрах
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме ўскрываў сабе жывот.
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над бізнэсоўцам Юрыем Даньковым. <b>Дадалося відэа</b>
Сваякі Ігара Пцічкіна, кажуць, што яго забілі ахоўнікі з гэтак званага «рэзэрву».
У Менску прайшлі суды над удзельнікамі адзначэньня 40 дзён па менчуку Ігару Пцічкіну, які загінуў на «Валадарцы» 4 жніўня.
У Мікалая Аўтуховіча абвастрылася хвароба зубоў — яму тэрмінова патрэбная апэрацыя.
Валянціна Аліневіч цытуе ліст сына: «Калі заканчваў радыётэхнічны ўнівэрсытэт, ніколі ня мог падумаць, што зноў давядзецца сесьці за парту».
Марына Адамовіч: «Вылучэньне Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію імя Сахарава ёсьць прызнаньнем іх рэальнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі».
Сваякі Ўладзіслава Лазара і парафіяне ягонага прыходу ў Барысаве ня вераць у віну ксяндза, якога КДБ абвінавачвае ў пасобніцтве шпіянажу.
Загрузіць яшчэ