Вызваленьне з калёніі «Віцьба-3» палітвязьня Андрэя Гайдукова стала сапраўднай спэцапэрацыяй, арганізаванай з мэтай не дапусьціць ягоную сустрэчу ля турэмнай брамы.
У Менскай штаб-кватэры БНФ адбыўся маратон салідарнасьці з украінскім народам, які зладзіў беларускі грамадзкі камітэт салідарнасьці з Украінай.
15 гадоў таму быў выкрадзены невядомымі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка. Як ідзе расьсьледаваньне гэтай справы ды іншых спраў зьніклых палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі? Як склалася жыцьцё сваякоў зьніклых?
На тэрыторыі менскага бровару «Аліварыя» пажар.
Былога палітвязьня Сяргея Казакова міліцыянты забралі з дому пасьля начной зьмены і павезьлі ў Ленінскі РУУС Менску.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу на арышт актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.
Байкот хакейнага чэмпіянату не адбыўся, але праваабаронцы і палітыкі прапаноўваюць скарыстаць спаборніцтвы як дадатковую магчымасьць прыцягнуць увагу да праблемы палітычных вязьняў у Беларусі.
Працяглы час няма сувязі з адным зь лідэраў «Маладога фронту» Мікалаем Дземідзенкам, які напярэдадні выказваў апасеньні, што яго хочуць прэвэнтыўна арыштаваць перад чэмпіянатам сьвету па хакеі.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, якога напярэдадні Чарнобыльскага шляху прэвэнтыўна арыштавалі на 12 сутак, вызваляецца з Акрэсьціна 4 траўня.
Удзельніку чарнобыльскага шэсьця Юрыю Рубцову з Гомеля, якога другі раз за год пакаралі за майку з надпісам антылукашэнкаўскага зьместу, сабрала перадачу жонка Ядвіга.
Мікалай Статкевіч тлумачыць зьмяшчэньне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.
Актыўныя сьледчыя дзеяньні ў справе праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі прыпыніліся. Пра гэта паведаміла праваабаронца з «Плятформы інавэйшн» Алёна Красоўская-Касьпяровіч са спасылкай на зьвесткі ад адваката Бандарэнкі.
У менскім ізалятары на Акрэсціна ўтрымліваюць ня менш за 12 вязьняў, адносна якіх, паводле праваабаронцаў, быў ужыты прэвэнтыўны арышт напярэдадні Чарнобыльскага шляху і чэмпіянату сьвету па хакеі.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі пачаў піць ваду, але не спыніў галадоўку на знак пратэсту супроць арышту, які ён лічыць незаконным.
У Курапатах адбылася акцыя, падчас якой яе ўдзельнікі прайшлі «Дарогай сьмерці». У акцыі бралі ўдзел больш за 20 актывістаў.
Ад Ігара Аліневіча пачалі прыходзіць дамоў вялікі капэрты з лістамі салідарнасьці, якія раней прыйшлі да яго ў вязьніцу ад сяброў і актывістаў розных дэмакратычных арганізацый.
Мікалай Статкевіч прапануе зьмяніць падрыхтоўку беларускага войска праз гісторыю абароны ВКЛ.
У беларускіх сьледчых ізалятарах, турмах ды калёніях штогод чакаюць суду ці адбываюць пакараньне каля паўтысячы грамадзянаў Расеі. Ці адрозьніваецца стаўленьне да іх ад стаўленьня да іншых замежнікаў?
25 красавіка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі працягваў сухую галадоўку, якую абвясьціў 22 красавіка на знак пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, арышту. Пра гэта паведаміла актывістка са спасылкай на крыніцу з ізалятара на Акрэсьціна, дзе трымаюць Максіма Вінярскага.
Загрузіць яшчэ