23 студзеня ў Менску судзілі ўдзельнікаў акцыі памяці першых ахвяр Майдану. Адметнасьць судоў — у тым, што ўлады праводзілі іх за зачыненымі дзьвярыма.
Але даваць паказаньні адмовіўся.
22 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менску пачынаецца працэс над жыхарамі Менску Паўлам Цыняўскім і ягонай маці Галінай Цыняўскай, якія праходзяць па справе аб забойстве жыхаркі Смалявіцкага раёну Юлі Саламацінай.
На сайце savelohvinau.club зьявіліся зьвесткі пра першыя ахвяраваньні, якія прыйшлі на рахунак у адказ на заклік выдаўцоў беларускіх кніг аб дапамозе.
Міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў падтрымаў выкладаньне ў школах гісторыі і геаграфіі па-беларуску і выказаўся за паступовае пашырэньне выкладаньня роднай мовы ў вышэйшых навчальных установах Беларусі.
Былы ўласьнік кнігарні «логвінаЎ» Ігар Логвінаў зьвярнуўся да грамадзкасьці па дапамогу ў выплаце амаль мільярда рублёў штрафных санкцыяў, накладзеных Эканамічным судом Менску.
У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову кнігарні «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі з-за адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрыемства як распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.
Ужо на другі дзень знаходжаньня Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калёніі яму паспрабавалі вынесьці спагнаньне. Якія побытавыя ўмовы і якое абыходжаньне чакаюць палітвязьня ў шклоўскай калёніі?
Палітвязьня Мікалая Дзядка, якога трымаюць у «крытай» магілёўскай турме, азнаёмілі з матэрыяламі крымінальнай справы аб ягоным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч ужо чатыры гады ў міжнародным вышуку Інтэрполу. Дагэтуль ён ня можа дамагчыся, каб ягоныя дадзеныя выдалілі з «чорных сьпісаў» у Расеі ды іншых неэўрапейскіх краінах
Падставай стала тое, што супроць Мікалая Дзядка, якога маюць вызваліць праз два месяцы, завялі новую крымінальную справу нібыта за «непадпарадкаваньне», што пагражае яму яшчэ годам зьняволеньня.
Наркотыкі трапляюць у Беларусь у асноўным з краін Азіі транзытам праз Расею.
Былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў» Уладзімер Мальцаў падаў у Вярхоўны суд Беларусі касацыйную скаргу на прысуд, які вынес яму Менскі абласны суд.
У Цэнтральным судзе Менску вынесены вырак на паўторным працэсе па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага, які 8 месяцаў знаходзіцца ў вегэтатыўным стане.
Палітвязьня Мікалая Статкевіча маюць перавесьці з «крытай» магілёўскай турмы ў калёнію, бо 12 студзеня ў яго заканчваецца трохгадовы тэрмін знаходжаньня ў турме.
Сямю гадамі зьняволеньня папрасіў дзяржаўны абвінаваўца пакараць менчука Дзьмітрыя Лукашэвіча, ад удару якога гей Міхаіл Пішчэўскі апынуўся ў коме.
Судзьдзя Сяргей Кулакоўскі прызнаў вінаватым выдавецтва "Логвінаў" і прысудзіў штраф 30 базавых з канфіскацыяй прыбытку з гандлю кнігамі цягам году ў памеры 961 млн. руб
У Цэнтральным судзе Менску працягваецца працэс па справе аб зьбіцьці Міхаіла Пішчэўскага, які меў нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю.
У Цэнтральным судзе Менску распачаўся новы працэс па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага. Падставай для нападу стала ягоная нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя.
Сваякі Дзьмітрыя Лукашэвіча, якога судзяць па абвінавачаньні ў зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага, напалі на журналістаў, якія паспрабавалі зьняць абвінавачанага.
Загрузіць яшчэ