Мікалай Аўтуховіч кіраваў з дому таксоўкамі, Эдуард Лобаў мусіў устрымацца ад шампанскага, Уладзь Яроменак няньчыў сямімесячную дачку
Інэса Крутая, якая пацярпела ад выбуху у мэтро ў 2011 годзе, і яе бацька, былы радыёфізык Аляксандар Круты, зьехалі ў Чэхію, дзе папрасілі палітычнага прытулку.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб неадкладных захадах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў», які робіць больш жорсткімі захады супроць распаўсюднікаў і спажыўцоў наркотыкаў. Ці дапаможа дэкрэт спыніць наступ наркаманіі ў Беларусі?
Мікалая Статкевіча па-ранейшаму трымаюць ў крытай турме. Спатканьне Ігара Аліневіча з бацькамі замест трох дзён доўжылася толькі дзень. Сябры перадалі Яўгену Васьковічу кнігі і калядныя падарункі. Андрэй Бандарэнка ў карцэры атрымлівае лісты ад сяброў і сваякоў. Актывісты не выключаюць, што «хімік» Юры Рубцоў абвясьціў галадоўку.
Лідэр грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што замена аднаго ўраду на такі ж недзеяздольны нічога ня дасьць без структурных рэформаў эканомікі і ўсёй палітычнай сыстэмы краіны.
На пачатку 2014 году ў калёніях і турмах Беларусі ўтрымліваліся 11 вязьняў, якіх беларускія праваабаронцы і апазыцыя лічылі палітычнымі. Як зьмянілася сытуацыя на канец году?
Супрацоўнікі віцебскага ізалятару часовага утрыманьня адмовіліся перадаць затрыманаму актывісту Сяргею Каваленку рэчы асабістай гігіены і дадатковае адзеньне.
25 сьнежня блякаваньне шэрагу сайтаў у Беларусі працягвалася. Гэтак, на 16 гадзінаў дня не адчыняліся ў вольным доступе сайты belaruspartizan.org, udf.by, onliner.by. Каб на іх зайсьці, даводзілася абыходзіць перашкоды праз ананімайзэры.
Па стане на 16 гадзінаў 23 сьнежня з 8 заблякаваных раней сайтаў у Беларусі заставаліся заблякаваныя 4
У папраўчай установе Юры Рубцоў, які не прызнае сябе вінаватым, адмаўляецца падпісваць любыя паперы.
У БАЖ мяркуюць, што блякіроўка беларускіх сайтаў зьвязаная з фінансавым крызысам.
Раніцай 22 сьнежня сайт інфармацыйнай кампаніі Белапан не працаваў. Супрацоўнікі агенцтва адмовіліся камэнтаваць блякіроўку іх сайту і запэўнілі, што робяць усё, каб аднавіць ягоную працу.
Былы дырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў» Уладзімер Мальцаў прызнаны судом вінаватым у службовых злоўжываньнях з нанясеньнем стратаў у асабліва вялікім памеры і асуджаны да 3 гадоў зьняволеньня.
Затрыманай 19 сьнежня каля Чырвонага касьцёлу рэжысэрцы Вользе Мікалайчык пагражае ад штрафу да 15 сутак адміністрацыйнага арышту
19 сьнежня падчас прэсавай канфэрэнцыі былы палітвязень Эдуард Лобаў якой адказваў на пытаньні адносна свайго чатырохгадовага зьняволеньня і цяперашняй сытуацыі ў Беларусі.
Вызвалены сёньня пасьля чатырохгадовага зьняволеньня палітвязень Эдуард Лобаў даў інтэрвію журналісту Радыё Свабода.
17 сьнежня ў Вашынгтоне, у будынку Кангрэса будзе паказаны і абмеркаваны дакумэнтальны фільм «Банда», прысьвечаны тэме палітычных зьнікненьняў палітычных апанэнтаў рэжыму ў Беларусі і адказнасьці за нераскрыцьцё гэтых злачынстваў беларускіх уладаў
Паводле апытаных "Свабодай" экспэртаў, дэкрэт накіраваны ня столькі на падвышэньне вытворчай дысцыпліны, колькі на ўзмацненьне рэпрэсіяў у выпадку палітычных і эканамічных пратэстаў.
Адвакат Зьміцер Гарачка ў канцы прамовы заклікаў суд апраўдаць свайго падаабароннага, віну якога ў службовых злоўжываньнях лічыць недаказанай.
Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня папрасіла пакараць экс-дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава 6 гадамі зьняволеньня і на 5 год пазбавіць яго права займаць кіроўныя пасады.
Загрузіць яшчэ