Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што паводле абвінавачаньня ў атрыманьні хабару затрымалі старшыню Ўзьдзенскага райвыканкаму і дырэктара «Ўздзенскага райаграсэрвісу». Паводле афіцыйных зьвестак, раённыя чыноўнікі атрымалі хабар — 8 тысяч эўра.
Да 40% працоўных на прадпрыемстве трэба скарачаць, каб выйсьці на паказчыкі эфэктыўнасьці працы, кажуць адмыслоўцы.
Палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць ў віцебскай калёіі «Віцьба-3», нядаўна быў пераведзены ў іншы атрад, у які раней трапілі некаторыя былы начальнікі, міліцыянты, пракуроры і судзьдзі.
Ці дазволена беларускім лётчыкам пакідаць аднаго пілёта ў кабіне пасажырскага самалёта падчас палёту?
Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі зварот у Палату прадстаўнікоў з прапановай выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 411, які вязьні называюць артыкулам пра «незашпілены гузік».
26 сакавіка адвакат кампазытара Алега Моўчана ад ягонага імя зьмяніў пазоў, які раней выставіў да лідэра і сьпявачкі гурту NAKA Насты Шпакоўскай.
Жыхарка Іўя пра былога старшыню райвыканкаму Міхаіла Ваўчэцкага: «Пра яго казалі, што ён можа вырашыць любое пытаньне, праблема толькі ў суме».
25 сакавіка сьпявачка Наста Шпакоўская, зь якой у Вярхоўным судзе судзіцца кампазытар Алег Моўчан, назвала крыніцы, якія, як яна лічыць, могуць пацьвердзіць яе пазыцыю адносна суаўтарства песьні «Малітва» з рэпэртуару «Песьняроў».
У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі і лідэркі гурту NAKA Насты Шпакоўскай.
24 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс паводле пазову кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі Насты Шпакоўскай.
Мікалай Статкевіч апісаў сыстэму ціску на палітвязьняў праз падзел зьняволеных.
Агенцыя Reuters спаслалася на сакрэтную справаздачу групы экспэртаў ААН, паводле якой у 2014 годзе Беларусь паставіла зброю паўстанцам у Лібіі.
19 сакавіка намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі атрымаў зь Ленінскага раённага суду Менску ліст з выбачэньнямі, падпісаны выканаўцай абавязкаў старшыні суду Ірэнай Бролішс.
Актывіст БХД Віктар Дашкевіч мусіць заплаціць амаль паўмільёна рублёў за дазволены ўладамі пікет, які ён зладзіў напярэдадні Дня Канстытуцыі. Як выглядае каштарыс на дэмакратыю і ці законна браць грошы за рэалізацыю грамадзянскіх правоў?
Міліцыя заявіла пра рост долі сурагатнага алькаголю на беларускім унутраным рынку і зьвязала гэта зь нядаўнім абвалам расейскага рубля.
Асуджэньне былога намесьніка міністра энэргетыкі Эдуарда Таўпянца нагадвае справу Мальцава з «Барысаўдрэва».
Абвінавачаны Дзяніс Замяталін так і не прызнаў сваёй віны ў ілжэпрадпрымальніцтве.
Сярод шматлікіх замежнікаў ва ўрадавых структурах Украіны зьявіўся і грамадзянін Беларусі.
Расейскі нацыяналістычны інтэрнэт-рэсурс «Спутник и погром» зьмясьціў артыкул, у якім аспрэчваецца законнасьць далучэньня да тэрыторыі БССР у 20-я гады Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей. Ці адрэагуюць беларускія ўлады на падобныя выказваньні?
14 сакавіка ў райцэнтры Капыль Менскай вобласьці адбыўся пікет, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. Пікет быў дазволены мясцовымі ўладамі — на 1 гадзіну на мясцовым стадыёне.
Загрузіць яшчэ