Трэці па велічыні актываў дзяржаўны банк, Белінвэстбанк, магчыма, будзе прыватызаваны.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на ліст ад сына.
Юрыю Рубцову знайшлі працу, але не змаглі прымусіць падпісаць дамову, і яшчэ да заканчэньня працоўнага дня адвезьлі ў спэцкамэндатуру.
Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Беларусі 2010 году Рыгор Кастусёў у часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды заявіў, што шэсьць іншых апазыцыйных кандыдатаў езьдзілі на перамовы ў Крэмль.
Беларусь супраціўляецца спробам расейскіх чыноўнікаў кантраляваць паток тавараў з Эўропы на беларускіх памежных пунктах.
Грошы ад былога прадпрымальніка і палітвязьня патрабуе ваўкавыская ўправа Фонду сацыяльнай дапамогі насельніцтву. «Нічога я плаціць не зьбіраюся», — сказаў Свабодзе Мікалай Аўтуховіч.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў для Свабоды пазыцыю МЗС адносна просьбы Расеі да Беларусі прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
Ваенны экспэрт Андрэй Паротнікаў ацэньвае выхад Расеі з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
З 11 сакавіка Расея выходзіць з Дамовы аб звычайных узброеных сілах, якая рэгулявала колькасьць войскаў у Эўропе з 1992 году. Камэнтар вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна.
«Шкоду нанёс дзяржаве — грошы на стол у двухкротным-трохкротным памеры, і пайшоў. Не заплаціць грошы — будзе сядзець у турме», — заяўляў Аляксандар Лукашэнка.
Маці памерлага ў ізалятары на Валадарскага Ігара Пцічкіна пасьля азнаямленьня зь першым томам справы аб сьмерці сына кажа пра несупадзеньне высноваў сьледзтва з тым, што казалі сьведкі.
У магілёўскай турме працягваюць трымаць палітвязьня Мікалая Дзядка, які мог бы ўжо выйсьці на волю, але атрымаў яшчэ год зьняволеньня на дадатак да адбытых чатырох з паловай.
Жана Пцічкіна запрошаная 9 сакавіка ў гарадзкую ўправу Сьледчага камітэту для азнаямленьня са справай аб прычынах сьмерці яе сына Ігара Пцічкіна ў Менскім сьледчым ізалятары. Адначасова яе папярэдзілі пра забарону раскрываць вынікі сьледзтва.
У 2014 годзе асудзілі 40 817 чалавек, апраўдалі — 99. Гары Паганяйла: «Што тут скажаш — такія ў нас суды»
Мінздраў Беларусі сваёй пастановай павялічыў на 9 пазыцыяў сьпіс наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску Дзяніс Замяталін, сын былога намесьніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімера Замяталіна, абверг абвінавачаньні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і не пагадзіўся з пазовам.
Вярхоўны суд пастанавіў правесьці 24 сакавіка працэс па пазове кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі Насты Шпакоўскай.
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў грамадзкасьці за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў».
У Менску працягнуўся працэс над былым першым намесьнікам міністра лясной гаспадаркі Фёдарам Лісіцам, якога абвінавачваюць у карупцыйных злачынствах.
З турмы на Акрэсьціна пасьля 25 дзён арышту выйшаў на волю былы палітвязень Аляксандар Францкевіч, які быў пакараны нібыта за брыдкаслоўе і непадпарадкаваньне.
Загрузіць яшчэ